Заведзена адміністрацыйная справа па дрэве з “Краіны Дурняў”

Адпаведнае дрэва з’явілася 14 мая ў цэнтры Брэста на вуліцы Савецкай: замест лісця былі купюры наміналам ад 20 да 100 беларускіх рублёў і жартоўныя латарэі. Такім чынам, мясцовыя актывісты спрабавалі прыцягнуць увагу да стану беларускай эканомікі і параўноўвалі цяперашнія купюры Нацыянальнага банку Беларусі са звычайным лісцем.

Акцыя пад назвай “Краіна Дурняў выклікала цікавасць у мінакоў і, як зараз высветлілася, не засталася без увагі праваахоўных органаў: праз некалькі дзён у міліцыю быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Аляксей Коўтун. Як распавёў сам Аляксей, ён быў дапытаны ў якасці сведкі у рамках заведзенай адміністрацыйнай справы, што пазначана ў пратаколе чамусьці як “Дрэва цудаў.

Да справы ўжо дадзены раздрукоўкі інфармацыйных матэрыялаў і фотаздымкаў, што былі прысвечаныя гэтай падзеі. Па якім артыкуле заведзена справа і хто можа быць прыцягнуты да адказнасці, пакуль невядома.
spring96.org

Каментаваць