Зброя з Беларусі

У 2010 годзе Беларусь прадавала звычайнае ўзбраенне ў Емен, Судан, Нігерыю, Уганду і Азербайджан.

У 2010 годзе Беларусь прадавала звычайнае ўзбраенне ў Емен, Судан, Нігерыю, Уганду і Азербайджан.

У Рэгістры ААН па звычайных узбраеннях з’явіліся звесткі пра здзелкі Беларусі на сусветным зброевым рынку. Так, у Емен у 2010 годзе было пастаўлена 66 танкаў Т–80, у Судан — адзін штурмавік Су–25, у Нігерыю — два ўдарныя верталёты Мі–24, ва Уганду — адзін Мі–24, у Азербайджан — адзін штурмавік Су–25 і 30 122-міліметровых гаўбіц Д–30, што буксіруюцца. Уся зброя — вытворчасці Расіі (СССР). Сумы кантрактаў не называюцца.

Нагадаем, у 2009 годзе Беларусь паставіла ва Уганду 23 танкі Т–55, у Азербайджан — пяць штурмавікоў Су–25 і дзевяць самаходных гаўбіц 2С7 «Пион» 203 мм, у Судан — тры штурмавікі Су–25.

У 2008 годзе ў Азербайджан былі пастаўлены тры самаходныя гаўбіцы 2С7 «Пион» 203 мм. У Сірыю прададзена 33 шматцэлевыя знішчальнікі са зменнай стралападобнасцю крыла МіГ–23. 11 штурмавікоў Су–25 пастаўлена ў Судан. Расія закупіла ў Беларусі 15 ракет «паветра-паветра» Р27–Р для знішчальнікаў Су–27 і МіГ–29.

У 2007-м Беларусь прадала ў Судан два бронетранспарцёры БТР–70, мадэрнізаваныя да ўзроўню «Кобра К2К» і «Кобра К2». У Арменію — 10 122–міліметровыя гаўбіцы Д–30, якія буксіруюцца, у Эрытрэю — дзевяць рэактыўных сістэм залпавага агню «Ураган».

У 2006-м — у Азербайджан 41 танк Т–72.

У 2005-м — у Азербайджан 19 танкаў Т–72, у Славакію — два ваенна-транспартныя верталёты Мі–8, у Джыбуці — два ўдарныя верталёты Мі–24.

Гэта інфармацыя была змешчана ў Рэгістры ААН па звычайных узбраеннях у пачатку чэрвеня 2006 года. Потым даныя пра здзелкі са Славакіяй зніклі.

У 1996–2004 гадах— у Перу (самалёты), Конга (артсістэмы), Папуа — Новую Гвінею (верталёты), Сьера-Леонэ (верталёты), Эфіопію (танкі), Заір (артсістэмы), Уганду (верталёты), Марока (танкі), ААЭ (баявыя браніраваныя машыны), Украіну (самалёты), Іран (танкі), Алжыр (самалёты), Судан (артсістэмы, баявыя браніраваныя машыны), Кот-д’Івуар (баявыя браніраваныя машыны, артсістэмы, мінамёты, верталёты, самалёты), Швецыю (ракеты да ПЗРК).

Каментаваць