Здароўе нацыі пад забаронай

Напрыканцы чэрвеня ў афіцыйнага Мінска ўзніклі праблемы яшчэ з адной краінай, дзе праходзілі аздараўленне дзеці з Чарнобыльскай зоны, — з Канадай. Прычына ўсё тая ж — беларускія ўлады сцвярджаюць, што прымаючы бок не жадае забяспечваць моцныя, юрыдычна завераныя гарантыі вяртання беларускіх дзяцей на радзіму. Канадскае ж МЗС настойвае на тым, што яно не толькі падрыхтавала адпаведны пакет пагадненняў, але і пераслала паперы ў Беларусь. Аднак ніякіх заўваг па ім чамусьці не паступіла.

Напрыканцы чэрвеня ў афіцыйнага Мінска ўзніклі праблемы яшчэ з адной краінай, дзе праходзілі аздараўленне дзеці з Чарнобыльскай зоны, — з Канадай. Прычына ўсё тая ж — беларускія ўлады сцвярджаюць, што прымаючы бок не жадае забяспечваць моцныя, юрыдычна завераныя гарантыі вяртання беларускіх дзяцей на радзіму. Канадскае ж МЗС настойвае на тым, што яно не толькі падрыхтавала адпаведны пакет пагадненняў, але і пераслала паперы ў Беларусь. Аднак ніякіх заўваг па ім чамусьці не паступіла.

Між тым, па дадзеных Сацыяльна-эканамічнага аб’яднання “Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў, у Беларусі няма ніводнага раёна, дзе б радыяцыя не ўплывала на насельніцтва. Пад асаблівай жа пагрозай бесперапыннага выпраменьвання знаходзяцца дзеці. Так, у Мінску ахвярай радыяцыі лічыцца кожнае трэцяе дзіця, у Горацкім раёне — двое з трох; у астатніх раёнах няма ўвогуле ніводнага малога, які б не пацярпеў ад радыяцыі. Па дадзеных эксперта па экалагічнаму менеджменту Беларускага камітэта “Дзеці Чарнобыля Тамары Белавокай, у краіне афіцыйна зарэгістравана 14 тысяч выпадкаў рака шчытападобнай залозы. Па статыстыцы сярэднегадавы тэмп росту захворванняў новаўтварэнняў у лімфатычнай і крывятворнай тканінах і пухлінаў галаўнога мозгу ў дзяцей складае 20 працэнтаў. У параўнанні з 1994 годам першаснае захворванне новаўтварэннямі на 100 тысяч дзяцей у Беларусі павялічылася ў тры разы.

Кіраўнік цэнтра “Падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў акадэмік Іван Нікітчанка ўсялякія намаганні на прыпыненне міжнародных дзіцячых аздараўляльных праграм называе “антынароднымі, “антыканстытуцыйнымі і “антызаконнымі. Паводле меркавання старшыні Беларускага дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля прафесара Генадзя Грушавога, афіцыйны Мінск сваім Указам № 555, фактычна зрабіў 30 тысяч беларускіх дзяцей закладнікамі. Сітуацыі па невяртанні дзяцей — адзінкавыя выпадкі, у той час, як карысць ад іх — масавая.

Канфлікт з Канадай — не першы падобны выпадак у міжнароднай практыцы Беларусі. Прыкладна ў такім ключы афіцыйныя ўлады раней вялі размову з Германіяй, Нідэрландамі, Італіяй, Ірландыяй. Чаму ўлады так настойліва перашкаджаюць выезду беларускіх дзяцей за мяжу? Афіцыйная пазіцыя такая: выпадкі з Вікай Мароз і Таццянай Казыра — небяспечны прэцэдэнт у міжнароднай практыцы.

Нагадаем, што 5 жніўня 16-гадовая беларуска Таццяна Казыра не вярнулася на радзіму разам з усёй сваёй групай. Пазней стала вядома, што дзяўчына падала ў іміграцыйную службу ЗША дакументы для працягвання гасцявой візы. Тады для сустрэчы з Таняй у ЗША вылецеў супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Шыдлоўскі. З дзяўчынай чыноўнік сустрэўся, аднак тая адхіліла прапанову пра вяртанне на радзіму. Але ўжо 23 жніўня Казыра ў Мінск усё ж вярнулася, бо “моцна сумавала па старэнькай бабулі, адзінай апякунцы дзяўчыны.

Да гэтага маленькую Віку Мароз яе італьянскія апекуны катэгарычна адмовіліся вяртаць назад у інтэрнат, бо заўважылі на малой сляды пабояў і катаванняў. Беларускі бок, што адметна, і ў першым, і ў другім выпадку дзейнічаў вельмі груба, без асаблівага ўваходжання ў падрабязнасці справы. Як вынік: забарона на выезд за мяжу для многіх тысяч дзяцей.

Чаму беларускія ўлады так дзіўна сябе паводзяць, адмаўляючы ўласным дзецям у праве быць здаровымі? Чаму ставяць такія дзіўныя абмежаванні па ўзросту (да 14 год) і па колькасці наведванняў краіны (да трох разоў)? Эксперты сцвярджаюць, што справа тут далёка не ў Віцы Мароз і Тані Казыры.

Па словах Генадзя Грушавога, улады не спрыяюць ажыццяўленню праграм дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы, таму што “ўсе гэтыя праграмы здзяйсняе грамадскі сектар. Дзяржава толькі кантралюе. Кантраляваць, рэгуляваць і, пры неабходнасці, забараняць — вось што рабіла дзяржава па гэтых праграмах у апошнія гады. Як падкрэслівае Генадзь Грушавы, “дзяржава такога кшталту, як наша, заўжды імкнецца да манаполіі на сацыяльную абарону народа, таму што сацыяльная абарона, сацыяльная падтрымка — гэта галоўны інструмент уплыву на грамадскую свядомасць. Калі дапамагае не дзяржава, а нейкія іншыя структуры, яны для людзей аб’ектыўна з’яўляюцца альтэрнатывай дзяржаве.

Другая прычына, якую называюць спецыялісты, заключаецца ў тым, што пры захаванні масавага выезду дзяцей за мяжу можа стацца так, што хутка няма каму будзе глядзець перадачы БТ пра “загніваючы Захад. У сваёй кнізе “Ціхая рэвалюцыя дзяцей Чарнобыля былы дэпутат Бундэстагу прафесар Эрык Шухард распавядае, як маленькі хлопчык, пабачыўшы жыццё ў іншай краіне, запытаўся ў бацькоў: “Тата, ты не паліш цыгарэты, не п’еш гарэлку, маці працуе, як немцы, з раніцы да вечара. Мама, тата, чаму гэта мы жывем дрэнна, а немцы жывуць добра? Пытанні дзіцёнка адназначна пагражаюць палітычнай стабільнасці унікальнага беларускага шляху развіцця.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што для насельніцтва Беларусі праблемай нумар адзін, важней за якую няма, застаецца абарона ад радыяцыі, чакаць нейкіх зрухаў у сённяшняй сітуацыі не варта.

Каментаваць