Здымкі, відэа і сторыз: 10 цудоўных Instagram беларусаў

Мы працягваем распавядаць пра вартыя акаўнты ў сацыяльных сетках. Гэтым разам — вельмі прыгожыя і змястоўныя старонкі ў Instagram. Выйшла не пра сэлфі і ежу, а пра Беларусь і беларусаў, іх жыццё і падарожжы.

Сяргей Людкевіч

Щедрый вечер в #Киеве.

Публикация от Сергей (@sergeigrodno)


Гродзенскі фатограф у свой час быў адлічаны з каледжа, дзе вучыўся на трактарыста, за, нібыта, удзел у апазіцыйнай акцыі. Потым ён уладкаваўся ў «Вечерний Гродно», а ў мінулым годзе з'ехаў вучыцца на аператара і рэжысёра ў Кіеў. Таму цяпер на старонцы распавядае і паказвае жыццё беларуса ва ўкраінкай сталіцы — з вечнымі мітынгамі, халоднай зімой і фестывалямі «маржэй». Але здымкі горада над Нёманам таксама захаваліся.

Настасся Пілюгіна


Згодна твітару дзяўчыны, яе інстаграм — самы папулярны ў беларускамоўным сегменце: звыш 10 тысяч падпісантаў! Хоць тут перыядычна сустракаюцца сэлфі, але здымкі ў Настассі атмасферныя: можна даведацца пра разнастайнае і даволі няпростае, але займальнае жыццё SMM-менеджаркі «Радыё Свабоды».

Сяргей Гудзілін


Напэўна, пра Гудзіліна чуў ледзь не кожны актыўны беларусы. Фатограф «Нашай Нівы» праз аб’ектыў паказвае нашу краіну са спецыфічнай безвыходнасцю, і нават лёгкім трэшам. У кожнага кадра — свой настрой і свае фарбы. Адметныя, але больш і асабістыя, у аўтара і сторыз. Гудзілін іх робіць амаль кожны дзень са словам «дбрдзнь».

Леанід Пашкоўскі

Четыре года назад я был в Китае и добрался до хорошо спрятанного в горном бездорожье Восточного Тибета города Седа. (Этим мне и нравятся буддисты, в отличие от католиков: они забираются поглубже в жопу мира, чтобы их никто не трогал, а не чтобы обратить в свою веру нищее племя из трёх человек). Так вот, там находится буддистская академия Ларунг Гар - самое большое в мире религиозное учебное заведение. А по факту, город на 40000 человек, почти все из которых монахи. После Варанаси это самое невероятное место из всех, где я был. Технически - гигантские трущобы из малюсеньких красных домиков, которые монахи строят себе самостоятельно, когда приезжают учиться. А на деле - большущая комьюнити людей, собравшихся в одном месте для решения одной задачи. Дорога туда - это первый урок буддизма. Терпение и конечность. Многочасовые остановки над обрывами, пробки, падающие на них валуны, сели. Но нужно просто спокойно ждать. И пить чай. И тогда ты доберёшься до цели. Или нет. Я с тех пор мечтаю вернуться и снять про Ларунг видео. Чтобы немножко разобраться в том, что значит изучать буддизм. И что значит быть буддистом. Но на днях @34travel опубликовали классный фоторепорт @outvizion из этого места. И там он пишет, что в 2016-ом китайские власти привезли бульдозеры и снесли половину города к херам, чтобы построить там нормальный человеческий туристический центр. Глава академии призвал монахов не сопротивляться. Это ещё один буддистский урок. А лучшим видео о буддизме, наверное, является отсутствие видео. Это все я к тому, что если вы очень-очень хотите куда-то съездить, лучше вообще не тянуть. Потому что завтра Ким Чен Ын может забыть выпить антидепрессанты, ИГИЛ - решить, что на земле многовато исторических памятников, а тектонические плиты надумают прогуляться. Или у вас прямо сейчас оторвётся тромб, и вы даже лайк поставить не успеете. Аничча, короче.

Публикация от Leonid Pashkowski (@pashkowski)

Так, гэта той самы акцёр з «Вышэй за неба». Праўда, цяпер ён менш здымаецца ў кіно, але больш вандруе па свеце. Пашкоўскі вядзе трэвал-блог «Хочу домой», дзе распавядае пра жыццё ў даволі праблематычных і экзатычных краінах. Бангладэш, Гаіці, Пакістан — гэта вам не бесклапотныя Хургада ці Анталья. Так што ўвесь бэкстэйдж і не толькі — тут.

Павел Осіпаў

Яшчэ адзін падарожнік — фатограф Павел Осіпаў. Ён часта вандруе, а зараз часова жыве ў Кітаі. Калі хочаце ўбачыць «Паднябесную» з беларускага ракурсу — абавязкова падпісвайцеся.

Дзіяна Пінчук

Убачыла сёння ў кагосьці здымак з такога ж ракурса. На секунду зачаравалася відамі. Адразу ж засмуцілася, бо захацелася ў Горадню. Тут жа настаў час азарэння. Успомніла, што пару год таму бегала па гэтай вулачцы, каб зрабіць ідэальны здымак з самай знакамітай славутасцю Горадні. Успомніла, як заганяла свайму фатографу пра ідэю "непапсовасці мэйнстрымных месцаў", пакуль ён мокнуў пад заліўным дажджом той нядзелі. Зноў засмуцілася, бо калі бачыла такі ж здымак, значыць ён ужо папсовы. Адкрыла фотаздымак. Пачала ўспамінаць, калі менавіта ён быў зроблены. Адразу ў памяці ўсплылі маленькія ручкі Савеліка... Перагледзела апошнія відосы з ім. Падумала пра Стоўбцы. Зноў засмуцілася. Як хутка ляціць час. Разглядзела сябе: нічога сабе перамены за пару год. Прааналізавала сябе на той момант: захацелася пашкадаваць тую малышку. Парадавалася такім пераменам у жыцці. Захацелася ёй усё расказаць. Зноў засмуцілася, бо яшчэ не прыдумала машыну часу (але гэта справа часу толькі). Уключыла песню "Перекресток семи дорог". Паслухала, пажурылася, падумала аб актуальнасці старога трэка. Уздыхнула і зноў села пісаць. А як вы разглядаеце старыя фоткі? #belarus

Публикация от Дзіяна Пінчук (@dzianapinchuk)

Чамусьці не так шмат блогераў распавядаюць у сваіх здымках пра Беларусь. А калі паказваюць, то гэта Мірскі замак, Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі ці Чырвоны касцёл у Мінску. А ў дзяўчыны вымалёўваецца іншая краіна, якую нячаста пабачыш. Прыгожыя небасхілы, утульныя палі, чароўныя лясы, старажытныя сядзібы, духоўныя руіны — усё тут і па-беларуску.

Fly Belarus

У працяг тэмы беларускай прыроды і краявідаў — раім падпісацца і на гэту старонку. Тут — з ракурсу камеры квадракоптара — публікуюцца здымкі і відэа з усёй краіны. Вы зможаце ўбачыць з птушынага палёту цэнтр Магілёва, ускраіны Мінска, вёску ў буйным горадзе або зімні лясны пейзаж, а таксама незвычайна прыгожыя формы азёр, рэк ды плаўныя ўзлескі.

Рома Свечнікаў

Пацаны и девчата! Уже месяц я еду из Лондона в Улан-Батор на «девятке». За спиной европейская часть пути. Впереди самый сок. В путешествиях я часто рассылаю откытки. В этот раз с рассылкой мне помогает команда приложения #denegram. На днях я распечатал карточки с этой фотографией в маленькой типографии в Каппадокии. Прежде чем отнести их на почту, я провезу открытки по самой опасной дороге мира около города Байбрут, окуну в Черное море и заряжу в парочке крутых мест в Грузии. Отправляю открытки абсолютно за любую сумму. Для меня это игра и способ устанавливать невидимые связи с хорошими людьми. Если хотите передать кому-то привет, отправлю открытку вашему другу в далекую страну, армию или колонию –– просто перейдтите по ссылке в описании профиля #mongolrally #denegram

Публикация от Роман Свечников (@tozhe_mne)

Журналіст Раман Свечнікаў усё яшчэ кудысьці едзе і, канешне, распавядае і паказвае свае вандроўкі ў інстаграм. На яго старонцы можна не толькі пабачыць вельмі прыгожыя краявіды з усяго свету, але і прачытаць невялікія парады турыстам ды ўражанні ад падарожжаў у экзатычныя краіны.

Франак Вячорка

#grandcanyon . Мне па душы глухія пушчы, Лістоты замець на дварэ. Я непрыручанаю птушкай Жыву між сполахаў і дрэў. Каторы дзень настрой губляю I зноў па-новаму люблю. Бягу, гукаю, выглядаю, Шукаю, думаю, не сплю. О людзі! — Вечныя пытанні, Вытокі мудрасці і зла. Нясу ў сваё святое ранне Любоў і гнеў на паўкрыла. Мяне ў палёце не скарылі. А будзе што не так — малю: Скруціце стомленае крылле І кіньце ў родную раллю. (Яўгенія Янішчыц)

Публикация от Franak Viačorka (@franakviacorka)

Як жывуць беларусы ў ЗША? Не тыя, хто ўжо 22 гады не вяртаецца ў Сінявокую, а нашыя студэнты. Пра гэта распавядае ў здымках, сторыз ды відэа, напэўна, самы знакаміты беларус у Вашынгтоне Франак Вячорка. Цікавіць амерыканская адукацыя, палітыка і сістэма масмедыя? Абавязкова падпісвайцеся!

Новы час

Мы зусім нядаўна пачалі дзяліцца здымкамі і сторыз у інстаграме. Там актыўна распавядаем не толькі пра падзеі ў краіне і свеце, але і пра цікавыя месцы і вартых людзей. Пазначайце свае фота з хэштэгамі #часвандровак і #новычас, лепшыя абавязкова апублікуем. Дарэчы, адзін з дзевяці папярэдніх аўтараў вядзе нашу старонку. Ці пазналі, хто?

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць