Жыццё стане салодкім

У гарадскім пасёлку Круглае Магілёўскай вобласці працягваецца будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў.

Плануецца, што яно пачне працаваць ужо ў сакавіку 2011 года.

У гарадскім пасёлку Круглае Магілёўскай вобласці працягваецца будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў.

Плануецца, што яно пачне працаваць ужо ў сакавіку 2011 года.

Уласнікам прадпрыемства будзе з’яўляцца сумеснае беларуска-расійскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Прайд-юніён». Зараз будаўніцтва аб’екта ідзе хуткімі тэмпамі, асобныя пабудовы знаходзяцца на стадыі завяршэння. У выніку павінен атрымацца невялікі комплекс з кандытарскім цэхам, адміністрацыйнымі будынкамі, гаражом і сталовай. Будзе ў прадпрыемства і свая крама.

Кандытарскі цэх плануе выпускаць да 1000 кілаграмаў прадукцыі на дзень. Тарты, пірожныя, рулеты — такі асартымент прадукцыі высокай якасці будуць рабіць у Круглым. Прадукцыю плануюць рэалізоўваць у Беларусі, а частку адпраўляць на экспарт у суседнюю Расію.

У невялікім райцэнтры Круглае, дзе пражывае ўсяго сем з паловай тысяч чалавек, з’явіцца каля 70 новых працоўных месцаў, і мясцовым жыхарам будзе лягчэй знайсці хоць якую-небудзь працу.

Ірына Бяганкіна

Каментаваць