Жыхары Белаазёрска прымусілі ўлады перагледзець умовы стварэння шкоднай вытворчасці

Каардынатар Руху “За Свабоду па Брэстчыне Зміцер Траццяк атрымаў на свой запыт адказ з аблвыканкама, у якім гаворыцца пра прыпыненне дзяржаўнай экалагічнай экспертызай Мінпрыроды будаўніцтва завода па вытворчасці свінцу, пакуль у праект не будуць унесеныя неабходныя змены.



Каардынатар Руху “За Свабоду па Брэстчыне Зміцер Траццяк атрымаў на свой запыт адказ з аблвыканкама, у якім гаворыцца пра прыпыненне дзяржаўнай экалагічнай экспертызай Мінпрыроды будаўніцтва завода па вытворчасці свінцу, пакуль у праект не будуць унесеныя неабходныя змены.

У лісце ад намесніка старшыні аблвыканкама спадара Бухавецкага таксама гаворыцца, што чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкама стварылі адпаведную камісію, якая займалася падрыхтоўкай і правядзеннем нібыта грамадскага абмеркавання праекту пабудовы ў Белаазёрску завода па вытворчасці свінцу. Аднак, уласна грамадскія слуханні, датычныя ацэнкі ўздзеяння шкоднага прадпрыемства на асяроддзе, не праводзіліся ў адпаведнасці з пунктам 45 Палажэння пра парадак правядзення ацэнкі ўздзеяння на асяродак, прынятага Пастановай Саўміна № 755 у 2010 годзе. Маўляў, грамадзяне ў 10-дзённы тэрмін ад пачатку працы камісіі не праявілі цікавасці.

— Яны хацелі падысці да гэтага пытання максімальна фармальна. Ціха, без пагалоскі стварылі камісію з чыноўнікаў і такім чынам, фактычна “для галачкі, рабілі абавязковае па законе “грамадскае абмеркаванне. Я абсалютна выпадкова даведаўся пра гэта і даслаў ліст у райвыканкам, потым арганізаваў грамадскасць на напісанне калектыўнага ліста ў аблвыканкам, — распавядае Зміцер Траццяк.

Каардынатар Руху “За Свабоду лічыць, што ліст з подпісамі больш трыццаці жыхароў Белаазёрска прымусіў улады паставіцца да праблемы больш адказна. Да ацэнкі праекта былі прыцягнуты эксперты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы наваколля, якія далі адмоўнае заключэнне па праекту будаўніцтва “Завода па вытворчасці свінцу і сплаваў на базе ЦРМ у г. Белаазёрску Брэсцкай вобласці. Цяпер замоўца не мае права працягваць будаўніцтва да ўнясення ў праект зменаў і зацвярджэння іх у адпаведнасці з заканадаўствам.

Паводле pyx.by
 
 
 
 


 

Каментаваць