Жыллёвае пытанне

Мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні грамадзян, якія звярнуліся ў грамадскую прыёмную.

1)    Жыву ў дзяржаўнай кватэры з сынам і мужам. Жыроўкі прыходзяць на маё імя. Былы муж адмаўляецца аплачваць сваю частку. Я ўжо на пенсіі, і такія выдаткі для мяне празмерныя. Што рабіць?    Глушнёва І. А., Віцебск



Мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні грамадзян, якія звярнуліся ў грамадскую прыёмную.

1)    Жыву ў дзяржаўнай кватэры з сынам і мужам. Жыроўкі прыходзяць на маё імя. Былы муж адмаўляецца аплачваць сваю частку. Я ўжо на пенсіі, і такія выдаткі для мяне празмерныя. Што рабіць?    Глушнёва І. А., Віцебск

У гэтай сітуацыі выхад адзін: падаць на былога мужа ў суд і спагнаць з яго траціну сумы, якая налічваецца ў жыроўцы. У артыкуле 30 Жыллёвага кодэкса сказана: сямейнікі наймальніка (у тым ліку былыя) карыстаюцца нароўні з ім правамі і выконваюць абавязкі, што вынікаюць з дамовы найму жылога памяшкання. Таму іск, калі вы яго пададзіце, безумоўна, задаволяць.

2)    Ці магу я выселіць са сваёй жылой плошчы былую жонку майго сына, калі яна выйшла другі раз замуж за іншага чалавека і пражывае ў яго?    Харытонаў У. А., Масты

У адпаведнасці з дзейсным жыллёвым заканадаўствам, адзіная магчымасць выпісаць былую жонку вашага сына — зварот у суд з патрабаваннем прызнаць яе страціўшай права карыстання жылым памяшканнем. У якасці абгрунтавання іску будзе выступаць наяўнасць у адказчыка іншага сталага месца жыхарства. Паколькі адзін з асноўных прынцыпаў грамадзянскага судаводства — абавязак бакоў самастойна прадстаўляць доказы, якія пацвярджаюць іх патрабаванні, вам неабходна будзе прадставіць у суд доказы таго, што былая жонка вашага сына не пражывае ў вашай кватэры і мае іншае сталае месца жыхарства. Такімі доказамі могуць стаць: паказанні сведак, даведка ўчастковага па месцы знаходжання вашай кватэры, даведка ўчастковага па месцы знаходжання кватэры, дзе сапраўды пражывае былая жонка вашага сына. Пры атрыманні і прадстаўленні ў якасці доказаў даведак участковага вы можаце сутыкнуцца з пэўнымі цяжкасцямі. Неабходна выканаць усталяваную працэдуру. Справа ў тым, што такія даведкі ўчастковы прадстаўляе толькі па запыце кампетэнтнага органа, прычым непасрэдна накіроўвае адказ на адрас таго, хто запытвае. Права рабіць падобныя запыты, у адпаведнасці з заканадаўствам, маюць суддзя, пракурорскія работнікі, адвакат. Прычым адвакат мае права рабіць запыт толькі ў тым выпадку, калі вы падпісалі з калегіяй дамову пра прававую дапамогу, іншымі словамі, гэта значыць, што вы яго кліент. Калі ж вы вырашыце падаць іск у суд, не звяртаючыся па дапамогу да адваката, вам трэба будзе хадайнічаць перад судом пра накіраванне адпаведных запытаў.

3)    Ці можна ў сувязі з капітальным рамонтам зрабіць перапланіроўку жылога памяшкання?    Макаранка У. Р., Мінск

У адпаведнасці з артыкулам 64 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, перабудова і перапланіроўка жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду могуць рабіцца ў мэтах паляпшэння добраўпарадкавання жылога памяшкання і дапускаюцца са згоды наймальніка і паўналетніх сямейнікаў, якія пражываюць разам з ім, а таксама з дазволу наймадаўца.

Адмова наймальніка або яго паўналетніх сямейнікаў на перабудову або перапланіроўку жылога памяшкання можа быць аспрэчана ў судовым парадку, калі маецца дазвол наймадаўца на перабудову або перапланіроўку.

Наймальнік, які дапусціў самавольную перабудову або перапланіроўку жылога памяшкання, абавязаны за свой кошт прывесці гэта жылое памяшканне ў ранейшы стан.

4)    Ці можа сын прадаць долю ў жылым памяшканні, якая належыць яму?    Дуброўскі З. А., Пінск

У адпаведнасці з артыкулам 249 Грамадзянскага кодэкса, удзельнік долевай уласнасці мае права па сваім жаданні прадаць, падараваць, адпісаць, здаць у заклад сваю частку або распарадзіцца ёю іншым чынам з захаваннем пры яе аплатным адчужэнні правіл, усталяваных артыкулам 253 Грамадзянскага кодэкса.

Паводле артыкула 253 Грамадзянскага кодэкса, пры продажы долі ў праве агульнай уласнасці старонняй асобе астатнія ўдзельнікі долевай уласнасці маюць пераважнае права куплі долі, што прадаецца, і па кошце, за які гэта частка ўласнасці прадаецца, а таксама на іншых роўных умовах (акрамя выпадку продажу з публічнага гандлю).

Прадавец долі абавязаны паведаміць у пісьмовай форме астатнім удзельнікам долевай уласнасці пра намер прадаць сваю частку старонняй асобе з указаннем кошту і іншых умоў, на якіх яна прадаецца. Калі астатнія ўдзельнікі долевай уласнасці адмовяцца ад куплі або не набудуць яе ў права ўласнасці (нерухомую маёмасць — на працягу месяца, іншую маёмасць — на працягу дзесяці дзён з дня паведамлення), прадавец мае права прадаць сваю долю любой асобе.

Пры продажы долі з парушэннем пераважнага права куплі кожны ўдзельнік долевай уласнасці мае права на працягу трох месяцаў патрабаваць у судовым парадку пераводу на яго правоў і абавязкаў пакупніка.

Саступка пераважнага права набыцця долі не дапускаецца.

Правілы гэтага артыкула ўжываюцца таксама пры адчужэнні долі па дамове мены.

5)    Які парадак прадстаўлення жылой плошчы пры зносе жылога дома?    Карэліна І. А., Гомель

У выпадку, калі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое дзейнічала на момант зносу аднакватэрнага жылога дома, будынкаў і пабудоў пры ім, што належалі грамадзяніну на праве ўласнасці, у сувязі з забіраннем зямельнага ўчастку на дзяржаўныя патрэбы не была прадугледжана выплата грашовай кампенсацыі за знесены жылы дом, то кватэра, атрыманая гэтым грамадзянінам у доме дзяржаўнага або прыватнага жыллёвых фондаў у выніку такога зносу, незалежна ад часу яе прадстаўлення, прыватызуецца ім бязвыплатна (без уліку жыллёвай квоты, сумы квот).

На выбар грамадзяніна яму прадстаўляецца права на:

-    атрыманне ва ўласнасць добраўпарадкаванай кватэры;

-    будаўніцтва і (або) атрыманне ва ўласнасць жылога дома, будынкаў і пабудоў пры ім, што будуць раўназначнымі знесеным па добраўпарадкаванні і агульнай плошчы;

-    перанос і аднаўленне, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці, дома, што зносіцца, будынкаў, пабудоў і насаджэнняў пры ім;

-    атрыманне грашовай кампенсацыі за знесены жылы дом, будынкі, пабудовы і насаджэнні пры ім, якая вызначаецца на падставе заключэння экспертызы пра кошт жылога дома, будынкаў, пабудоў і насаджэнняў пры ім.

Каментаваць