Журналіста Радыё "Рацыя" аштрафавалі

26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя Валянціна Свістунова) прызнаў Аляксандра Ярашэвіча вінаватым у нецэнзурнай лаянцы ў РУУС Цэнтральнага раёну. На падставе сведчанняў міліцыянераў ён пакараны штрафам у тры базавыя велічыні.

24 сакавіка журналіст Аляксандр Ярашэвіч паводле рэдакцыйнага задання прысутнічаў на канцэрце міжнароднага руху “Ежа замест бомб, арганізаваным у Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу.

Каля 19-й у залу ўварваўся спецназ — амаль 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі і Цэнтральны РУУСы сталіцы. Пасля пісьмовых тлумачэнняў затрыманых пачалі выпускаць. Афіцыйная прычына затрыманняў — праверка на ўжыванне і распаўсюд наркатычных сродкаў.

Ярашэвіча пратрымалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна з суботы да панядзелка.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каментаваць