Журналіста выклікаюць у пракуратуру

Брэсцкі карэспандэнт Радыё “Рацыя Зміцер Кісель раніцай 13 сакавіка атрымаў позву ў абласную пракуратуру.

Дакумент прынёс журналісту дахаты ўчастковы, а затым яму яшчэ і ператэлефанавалі з пракуратуры — каб упэўніцца, што журналіст атрымаў паперу. Чалавек, які прадставіўся пракурорам аддзелу па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Алегам Леванчуком, цікавіўся, ці разумее Кісель мэту свайго выкліку ў пракуратуру.

З тэлефоннай размовы вынікала, што пракуратура азнаёмілася з некаторымі тэкстамі журналіста ў інтэрнэце і нібыта знайшла там парушэнні заканадаўства. Таксама Кісялю хочуць задаць пытанні датычна яго журналісцкай дзейнасці.

Візіт у пракуратуру прызначаны на 19 сакавіка.

Нагадаем, што з пачатку года ўжо шэраг журналістаў і сябраў ГА “БАЖ у рэгіёнах прайшлі праз выклікі ў пракуратуру і КДБ і атрымалі вусныя альбо пісьмовыя папярэджанні ад гэтых структур.

30 студзеня гродзенскую журналістку, якая супрацоўнічае з Радыё “Рацыя, Гражыну Шалкевіч вусна папярэдзілі ў КДБ аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Ад гэтай жа структуры атрымаў 22 лютага вуснае папярэджанне стваральнік сайта “Свабодны рэгіён з Полацку Яўген Парчынскі. А 28 лютага ў КДБ схадзіў гродзенскі сябра БАЖ Андрэй Мялешка, якога таксама вусна папярэдзілі аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб СМІ.  

Пракурорскія папярэджанні атрымлівалі пакуль толькі гродзенскія журналісты. 16 лютага у Гродзенскай абласной пракуратуры афіцыйна папярэдзілі незалежнага тэлежурналіста Міколу Дзятчэню, 21 лютага ўручылі пісьмовыя папярэджанні карэспандэнту Радыё “Рацыя Віктару Парфёненку і незалежнаму тэлежурналісту Алесю Дзянісаву, 27 лютага — Гражыне Шалкевіч. Усім - за супрацоўніцтва з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі без акрэдытацыі.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота М. Харытонавай

Каментаваць