Журналістаў затрымалі на паказе фільма ў Мінску і пашкодзілі ім тэхніку

Пасля вызвалення ў адной журналісткі аказаўся заблакаваны камп’ютар, у другога знікла карта памяці з відэакамеры. 

Незалежныя тэлежурналісты Вікторыя Колчына і Сяргей Краўчук прысутнічалі на паказе дакументальнага фільма «Апошні дыктатар Еўропы», які ладзілі ў Мінску 30 красавіка ўвечары прадстаўнікі «Свабоднага тэатру».

Паводле Радыё “Свабода, праз 5 хвілін пасля пачатку ў памяшканне ўварваўся спецназ міліцыі. Усіх 20 гледачоў паставілі тварам да сцяны, а потым завезлі ў РУУС Савецкага раёна. Там затрыманых апыталі, сфатаграфавалі і ўзялі ў іх адбіткі пальцаў, а праз 3 гадзіны ўсіх гледачоў адпусцілі.

Як паведаміў прэс-службе БАЖ Сяргей Краўчук, камеру ў яго выбілі з рук пры затрыманні, ад чаго на ёй засталіся пашкоджанні. Пасля вызвалення і вяртання тэхнікі ён заўважыў знікненне карты памяці, але на якім этапе і хто яе забраў – не ведае. Вікторыя Колчына ж пасля вызвалення не змагла ўключыць уласны камп’ютар – ён чамусьці аказаўся заблакаваны.

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каментаваць