Журналістам адмаўляюць у інфармацыі

Карэспандэнтцы баранавіцкай газеты Intex-press Наталлі Саламянка не ўдалося атрымаць інфармацыю пра колькасць узятых у горадзе шлюбаў.

Начальнік аддзелу ЗАГС Баранавіцкага гарвыканкама Святлана Валынец 1 сакавіка адмовілася прадаставіць карэспандэнту выдання гэтую інфармацыю, заявіўшы, што яе паведамяць 2 сакавіка на паседжанні гарвыканкама.

Карэспандэнтцы баранавіцкай газеты Intex-press Наталлі Саламянка не ўдалося атрымаць інфармацыю пра колькасць узятых у горадзе шлюбаў.

Начальнік аддзелу ЗАГС Баранавіцкага гарвыканкама Святлана Валынец 1 сакавіка адмовілася прадаставіць карэспандэнту выдання гэтую інфармацыю, заявіўшы, што яе паведамяць 2 сакавіка на паседжанні гарвыканкама.

Аднак з-за недахопу часу цалкам агучыць даведку ёй не ўдалося. 5 сакавіка яна зноў адмовілася прадаставіць журналісту па тэлефоне дадзеныя, якіх не хапала,  на гэты раз параіўшы звярнуцца па неабходную інфармацыю… да дзяржаўнай газеты “Наш край.

Дагэтуль Святлана Валынец дзейнічала па іншай схеме: рэкамендавала патэлефанаваць у аддзел ідэалогіі Баранавіцкага гарвыканкама і спытаць дазволу на азнаямленне з інфармацыяй у яго начальніцы Таццяны Жытко, што нязменна выклікала неразуменне ў гарвыканкаме. Зрэшты, нягледзячы на гэта, праблема з атрыманнем інфармацыі ў аддзеле ЗАГС у журналістаў незалежнага выдання так і не вырашылася.

Рэдакцыя накіравала пісьмовы запыт у аддзел ЗАГС і рыхтуе заяву пра садзеянне ў атрыманні інфармацыі ад гэтай інстанцыі ў пракуратуру.

«Недарэчная сітуацыя, не ведаем, хто стаў яе ініцыятарам, але Святалана Валынец як юрыст павінна разумець, што адказваць за непрадастаўленне  інфармацыі паводле дзейнага заканадаўства будзе менавіта яна, — сказалі службе маніторынгу ў рэдакцыі.

Атрыманне інфармацыі сёлета стала вялікай праблемай для незалежнага выдання, што ў Intex-press расцэньваюць як кімсьці штучна арганізаваныя перашкоды ў выкананні прафесійных абавязкаў. Напрыклад, галоўны ўрач “Цэнтральнай дзіцячай гарадской бальніцы Эльміра Багдановіч на просьбу журналіста паведаміць дадзеныя пра тое, як змянілася колькасць дзяцей з кепскім зрокам за апошнія гады, таксама параіла звярнуцца ў ідэалагічны аддзел гарвыканкама. Варта адзначыць, што раней асаблівых праблем у супрацоўніцтве Intex-press з установамі аховы здароўя не ўзнікала.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каментаваць