Зісер: Дзяржава павінна сказаць сваё слова пра рэстарацыю ля Курапатаў

Беларускі бізнесовец, заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер распавеў пра сваё бачанне канфлікту вакол рэстарацыі побач з месцам масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Радыё Свабодзе».
Юры Зісер, архіўнае фота "Радыё Свабода"

Юры Зісер, архіўнае фота "Радыё Свабода"


«Я не гатовы гэта каментаваць, бо там павінны разбірацца праваахоўныя органы, — сказаў Свабодзе Юры Зісер пра дарэчнасць установы, якую пратэстоўцы называюць „кабаком“ на костках. — Я сам не даследаваў гэта, не ведаю, дзе там знаходзіцца гэтая рэстарацыя. Я быў у Курапатах не так даўно, але той рэстарацыі не бачыў.

У месцах смутку, побач з могілкамі, месцамі расстрэлаў, музеямі, дзе я быў, побач стаяць кавярні і рэстарацыі, — і нічога. Але я не чуў, каб там былі буйныя мерапрыемствы, гучная музыка. У Курапатах трэба глядзець, што там і дзе.

Злева курапацкі лес, справа комплекс, раней вядомы пад назвай «Бульбаш-хол», у якім месціцца рэстарацыя «Паедзем, паядзім»

Злева курапацкі лес, справа комплекс, раней вядомы пад назвай «Бульбаш-хол», у якім месціцца рэстарацыя «Паедзем, паядзім»




З участкам адны кажуць, што гэта законна, другія — што незаконна… Праваахоўныя органы павінны разабрацца, ці законна далі пляцоўку, ці нешта парушылі, чаму там заднім чыслом нешта мянялі. Мне здаецца, дзяржава мусіць сказаць сваё слова пра гэта, каб паставіць кропку: ці спыніць спекуляцыі, ці пакараць вінаватых, калі парушаны закон.

Але дзяржава адмоўчваецца, МУС заявіла, што не будзе займаць нейкую пазіцыю… Нехта ж у дзяржаве павінен адказваць за тое, што законна, а што незаконна».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-06-11 13:45:52
"Змястоўна"...
Ёсць думка, што ўладальнікам рэстарацыі варта было б адгарадзіць Курапаты (або адгарадзіцца ад Курапат) сцяной, каб гучнай музыкі не было чутно ў лесе. Гл.: http://belisrael.info/?p=15421
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-11 14:08:21
Галоўнае, што гэта думка своечасовая. Адразу пасля яе агучання, дый сёння, можна прыступаць да праекту трох-, не пяці-, не дзесяці-мятровага забора і дакупіць для яго спецыяльны матэрыял, які будзе глушыць б-ч-б бардаў і заклікі б-ч-б змагароў ля рэстарацыі.
Я падтрымліваю прапанову сайту Ізраіль.інфо.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-11 16:01:56
Мяркую, тэма рэстарацыі насамрэч прама датычыцца нашага Сьвятога Зяпона перашаадкрывацеля невядомага да яго ўрочышча Курапаты. А вось сённяшняя сутнасць нашага ведання падзей тых даўніх часоў. СМІ: "По разным оценкам, в Куропатах были убиты и захоронены от 30 до 250тыс человек." Зразумелі? Плюс-мінус кіламетр. З гакам.
У восень 1968 нас студэнтаў 16-17 лят мінскага тэхнікума пасадзілі на стары амерыканскі тэхнікумаўскі аўтобус і павезлі ў тур - Брэст, Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць. Некаторыя з нас камсамольцы (тагачасны МФ). І вось увечары ў нейкай рэстарацыі за рюмочкой русского чая, ўчынілі мы песеннае спаборніцтва з украінскімі аднагодкамі, якія таксама прыехалі паглядзець на месца, дзе некалі абаранялі СССР савецкія салдаты, дзе шмат загінула люду, дзе праз 23 гады нам беларусам і ім украінцам у Віскулях Расея падорыць незалежнасць. Не памятаю ці танчылі мы ў той рэстарацыі ля крэпасці, але пелі свае нацыянальныя песні гучна. Беларусы тады прайгралі, бо меней песен ведалі.

Каментаваць