З'явілася моўная праграма для iPhone "Слова дня"

Праграму супольна стварылі мінскія праграмісты і арганізатары моўных курсаў "Мова нанова".



Бясплатны моўны дадатак працуе такім чынам: штодня карыстальніку паказваецца адно слова з тлумачэннем і прыкладам ужывання, напрыклад: “Гузік — маленькая, часцей за ўсё круглая дэталь адзення, прызначаная для яго зашпільвання. На ягоным модным пінжаку гузікі былі светла-бэзавага колеру".

Цяпер “Слова дня” налічвае 50 словаў, слоўнік будзе ўвесь час папаўняцца — пакуль на кожны дзень года не будзе новага беларускага слова.

Група праграмістаў, якая стварыла праграму, ужо рабіла аналагічны дадатак длля рускай мовы - яго спампавалі ўжо больш за мільён наведнікаў. Спампаваць беларускі дадатак можна тут. У хуткім часе з'явіцца аналагічная праграма для аперацыйнай сістэмы Андроід.

Каментаваць