Злосны парушальнік: журналіста "Новага часу" зноў выдалілі з участка

Палову дня ў суботу наш журналіст Арцём Лява правёў на выбарчым участку №33 Ленінскага раёна Мінска (Пляханава, 70). Ніякіх нараканняў у яго адрас у сябраў выбарчай камісіі не было. Але нечакана 11 кастрычніка а 8 гадзіне раніцы Арцёму нават не дазволілі зайсці ў памяшканне выбарчага участка.

 



Фота пратакола рашэння выбарчай камісіі участка № 33 Ленінскага раёна МІнска


Журналісту сказалі, што ён нібыта парушыў правілы паводзінаў на выбарчым участку, не хацеў займаць месца, якое б не перашкаджала працы камісіі і наогул паводзіў сябе груба і недапушчальна. Таму, камісія вырашыла правесці адмысловае пасяджэнне і прыняла рашэнне пра выдаленне журналіста "Ноага часу" з участка. Камісія так спяшалася, што нават дату і час у пратаколе не напісалі.

"Гэта проста нейкае бязмежжа, — пракаметаваў сітуацыю Арцём Лява. — Старшыня камісіі, Агулік Дзмітрый Мікалаевіч, накінуўся на мяне яшчэ да адкрыцця ўчастка. Заявіў, што ён мне не дазваляе прысутнічаць на яго тэрыторыі. Самае смешнае, што мы з ім і з яго камісіяй учора развіталіся вельмі культурна. Да мяне было стаўленне таксама вельмі добрае, мяне нават частавалаі гарбатай. І спадар Агулік нават дазваляў сябе фатаграфаваць. Магчыма, да іх дайшла інфармацыя, што я аднёс скаргу на дзеянні камісіі на участку №29 у ЦВК і прыклаў фота і аўдыё".

Агулік Дзмітрый Мікалаевіч, старшыня выбарчай камісіі, уч. №33 Ленінскага раёна (Пляханава, 70)

Нагадаем, у пятніцу Арцёма ўжо выдалялі з участка № 29. Журналіст збіраецца абскарджваваць дзеянні камісіі ў пракуратуры.

Заўважым таксама, што такія дзеянні выбарчых камісій парушаюць законныя правы журналістаў, якія паводле заканадаўства маюць права знаходзіцца на выбарчых участках і праводзіць фота- і відэаздымкі.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-10-11 13:11:37
"кастрчніка = "кастрычніка", "выбарчага участка" = "выбарчага ўчастка", "Ноага часу" = "Новага часу",
"пракаметаваў" = "пракаментаваў", "на участку" = "на ўчастку", "камісій ў пракуратуры" = "камісій у
пракуратуры", "камісісй" = "камісій". Ну і тэг "назіанне"... Вы, відаць, таксама спяшаліся.
  • Рэдакцыя
  • 2015-10-11 13:17:39
)) Дзякуй! Так, вельмі спяшаліся )))
  • ВР
  • 2015-10-11 13:19:36
Калі ласка! Яшчэ "навата частавалі".

Каментаваць