Зміцер Бандарэнка напісаў прашэнне аб памілаванні

Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калоніі сваёй жонцы Вользе. Палітвязень сказаў, што напісаў прашэнне 1 лютага.

Інфармацыю «Свабодзе» пацвердзіў паплечнік Зміцера Банадарэнкі Аляксандар Атрошчанкаў.
 
Зміцер Бандарэнка мае вельмі сур’ёзныя праблемы са здароўем. З 30 студзеня ў дачыненні да яго, хаця Бандарэнка перанёс цяжкую аперацыю на хрыбетніку, уступілі ў дзеянне яшчэ больш жорсткія ўмовы ўтрымання. Яму забаронена карыстацца кастылём, не дазволены артапедычны абутак, які перадала жонка і яшчэ шмат чаго.
 
2 лютага Бандарэнку вярнулі кастыль і артапедычны абутак, дазволілі не хадзіць у шэрагу.
 
7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
 
У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць