Зміцер Дашкевіч - пад пагрозаю новай крымінальнай справы

Палітвязень Зміцер Дашкевіч, прысуджаны да 2-х год зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях у збіцці людзей, набыў статус “злоснага парушальніка парадку адбыцця пакарання.

Палітвязень Зміцер Дашкевіч, прысуджаны да 2-х год зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях у збіцці людзей, набыў статус “злоснага парушальніка парадку адбыцця пакарання.

Непрыемную навіну вязень горацкай калоніі паведаміў у лісце да сваёй нявесты Насты Палажанкі. “Зміцер піша, што гэты статус прысвоілі яму яшчэ 7-га ліпеня, але ліст з гэтай інфармацыяй я атрымала толькі зараз. Магчыма, ён нешта пісаў у мінулых лістах, але яны, на жаль, прыходзілі ў пашкоджаным выглядзе – то палова ліста была шчыльна зафарбаваная асадкаю, то кавалкі ліста былі проста выразаны нажніцамі, - распавяла “Новаму Часу Наста Палажанка.

Супрацоўніца праваабарончага цэнтра “Вясна Наста Лойка гаворыць, што атрымаць статус “злоснага парушальніка нескладана: “Для гэтага дастаткова мець 2 парушэнні парадку адбыцця пакарання. Парушэннем можа лічыцца, напрыклад, непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў калоніі альбо хамства ў дачыненні ахоўнікаў. Па словах праваабаронцы, наступствы бываюць надзвычай сур’ёзныя: “Па-першае, вязню могуць давацца вымовы, яго могуць саджаць у карцар, скарачаць колькасць спатканняў– то бок, ускладняюцца ўмовы ягонага існавання ў калоніі. Па-другое, можа быць заведзена крымінальная справа за парушэнне правілаў унутранага распарадку. Такія прэцэдэнты былі - напрыклад, з маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім, асуджаным за удзел у пратэстах прадпрымальнікаў. Хутчэй за ўсё статус “злоснага парушальніка аўтаматычна атрымаў і Мікіта Ліхавід, які фактычна не выходзіць з карцару. Такія ж праблемы і ў зняволенага бабруйскага анархіста Яўгена Васьковіча.

Дарэчы, першыя праявы статусу “злоснага парушальніка ўжо закранулі Змітра Дашкевіча– яму скарацілі суму, на якую ён можа набываць рэчы і прадукты ў турэмнай краме, з 200 тысяч да 35 тысяч на месяц. Прычыны, па якіх у дачыненні палітвязня была ўжытая строгая мера, пакуль невядомыя нават адвакату, які на днях паедзе ў Горкі высвятляць падрабязнасці датычна новага статусу свайго падабароннага.
 

Каментаваць