Змітру Бандарэнку спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя

Палітычнаму вязню Змітру Бандарэнку, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя на хрыбце. Пра гэта карэспандэнту “Новага часу паведаміла жонка апальнага палітыка Вольга Бандарэнка пасля тэлефоннай размовы з мужам, якая адбылася ў суботу, 4 лютага.

Па словах Вольгі, стан здароўя Змітра застаецца кепскім. “Аднак пасля таго, як ён напісаў, што ў яго адымаюць мыліцу, яму адразу ж яе вярнулі. Адміністрацыя магілёўскае калоніі зноў прызнала Дзіму хворым, - паведаміла Вольга Бандарэнка.

Змітру нядаўна было адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Апроч таго, ад 30-га студзеня ў папраўчай установе, дзе знаходзіцца Зміцер Бандарэнка, набылі моц новыя правілы дачынна палітвязня. Адміністрацыя калоніі вырашыла зрабіць больш складанымі ўмовы ўтрымання Змітра Бандарэнкі, нягледзячы на тое, што ўжо ў вязніцы ён перанёс вельмі цяжкую аперацыю на хрыбце. “Каланісты забаранілі Змітру карыстацца мыліцай, адмовілі ў праве карыстацца спецыяльным артапедычным абуткам, які перадала мужу Вольга. Бандарэнку таксама больш не дазвалялі ўдзень ляжаць у ложку, вязень мусіў хадзіць нароўна з іншымі зняволенымі, працаваць. “Дзіма сказаў па тэлефону, што яму на сто працэнтаў спатрэбіцца новая аперацыя. 1 лютага ён напісаў прашэнне аб памілаванні, - паведаміла жонка палітвязня.

Падчас апошняй кампаніі па выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2010 годзе Зміцер Бандарэнка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава. Зміцер з’яўляецца таксама адным з каардынатараў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь.

Пры канцы красавіка 2011 года суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Таццяна Равінская прыгаварыла Змітра Бандарэнку да двух гадоў пазбаўлення волі паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса Беларусі (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх) за падзеі, якія мелі месца ў беларускай сталіцы ўвечары 19 снежня 2010 года. Мінскі гарадскі суд і Вярхоўны суд пакінулі вырак суда першай інстанцыі ў сіле. 

Нагадаем, што прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі яшчэ 20 лістапада мінулага года падаў і Андрэй Саннікаў, але ўлады хавалі гэты факт да таго моманту, пакуль палітвязня не наведалі спачатку ягоны адвакат, а крыху пазней жонка і маці. 23 снежня мінулага году на вялікай прэс-канферэнцыі Лукашэнка сказаў, што ніхто з палітвязняў прашэнняў аб памілаванні не пісаў. Цяпер ёсць ужо два факты такіх хадайніцтваў. Ці выйдуць вязні на волю, залежыць выключна ад таго, хто патрабаваў ад іх гэтых прашэнняў.   

Каментаваць