Змагацца за жывёл забаранілі

Мінгарвыканкам не дазволіў правядзенне акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня правоў жывёл, які адзначаецца 10 снежня. Заяўнікам выступала грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Эгіда».

Заяўка на правядзенне мерапрыемства па прыцягненні ўвагі да праблем жывёл была пададзена 9 лістапада. Акцыю планавалі правесці 12 снежня ў чатырох месцах Мінска: у парку імя Горкага, скверы імя Янкі Купалы (па 50 чалавек), на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа, на скрыжаванні вуліц Раманаўская Слабада і Няміга (па 20 чалавек).

Абаронцы жывёл мелі намер выйсці на сталічныя вуліцы з лозунгамі і плакатамі ў падтрымку бяздомных жывёл. Штогод у Беларусі адлоўліваюць і знішчаюць прыкладна 70 тысяч безнаглядных сабак і катоў, у тым ліку ад 3 да 5 тысяч у Мінску. Падчас акцыі планавалася сабраць подпісы ў падтрымку арганізацыі ў сталіцы першага прытулку для бяздомных жывёл і раздаць улёткі супраць нашэння футра, спартыўнага палявання, у падтрымку вегетарыянства.

2 снежня Мінгарвыканкам не санкцыянаваў правядзенне акцыі на падставе таго, што абаронцы жывёл няправільна запоўнілі заяву. Перад гэтым старшыні ГААЖ «Эгіда» Наталлі Бялянавай патэлефанаваў супрацоўнік гарвыканкама і прапанаваў перанесці акцыю ў парк імя Дружбы народаў. А пасля адмовы праводзіць мерапрыемства на «аддаленым ад цэнтра пустэльным месцы», прыйшоў адказ Мінгарвыканкама, у якім акцыю забаранілі з-за няправільна запоўненай заявы.

Паводле меркавання старшыні ГААЖ «Эгіда», на самай справе акцыю забаранілі з-за таго, што форма яе правядзення нагадала гарадскім уладам мітынг пратэсту.

Дагэтуль, з 2007 года, гэта грамадскае аб’яднанне паспяхова атрымлівала дазволы на правядзенне акцый у падтрымку жывёл, на якіх выступалі артысты, раздавалі бяздомных жывёл. Заявы на ўсе акцыі запаўняліся паводле адной і той жа формы.

Бялянава мае намер апратэставаць адмову гарвыканкама ў судзе.

Паводле БелаПАН

Каментаваць