Зміцер Дашкевіч заклікае разам павіншаваць палітвязняў

Вядомы грамадскі актывіст запрашае заўтра на Галоўпаштамт супольна напісаць лісты палітычным зняволеным.
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч



«Дык вось якая сітуацыя, змагары і змагаркі, у гэтыя святочныя дні ў турме знаходзяцца браты нашыя. Адведаць фізічна іх нам не дадуць, а вось наведаць словам мы іх можам. Калі ў каго ёсьць такі настрой, дык запрашаю заўтра а 15 гадзіне да галоўпаштамта (Мінск, Незалежнасці 10), каб падпісаць калядныя паштоўкі палітвязням.

Як усе ў калядных клопатах, маладафронтаўцы спрасцілі вам жыццё: набылі паштоўкі і ўклеілі адрэсы палітвязняў, дык ад вас патрабуецца толькі адно –— падысьці з 15 да 15:30 і напісаць пару натхнёных словаў людзям, якія церпяць за нашу і вашу свабоду», — заклікае Зміцер Дашкевіч у сваім ФБ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць