Знішчэнне дрэваў: планавае ці ў «гонар» фестывалю?

Новая хваля вайны з дрэвамі пракацілася па Гродна. Бязлітасная сякера дрывасека прайшлася па самым цэнтры горада. Неяк незаўважна былі выпілаваныя каштаны на рагу вуліцы Савецкай і Кастрычніцкай.

І вось адразу ў памяці ўсплывае выраз «каменныя джунглі».

А ў панядзелак, 28 траўня, рабочыя замітусіліся на Савецкай плошчы каля Палаца тэкстыльшчыкаў. Спачатку спілавалі адзін каштан, затым — другі. На маё пытанне: «Навошта?» адзін рабочы адказаў: «Ну, дык... гэта... фестываль, перашкаджаюць».

Маецца на ўвазе чарговы Фестываль нацыянальных культур, які будзе праходзіць у нашым горадзе 1–3 чэрвеня.Міжволі задумаешся: навошта такое мерапрыемства, што нішчыць прыроду?
 
                       Вуліца Савецкая

Праўда, камітэт прыродааховы агучыў эколагам іншую версію — вынішчаюцца толькі старыя і сухія дрэвы, і фестываль тут ні пры чым. Супадзенне.
 
У гараджан, што праходзілі міма, адразу ўзнікалі пытанні, чаму пра вырубку дрэваў загадзя не паведамілі гродзенцам, не растлумачылі, напрыклад, у тэлеэфіры? Ці пасадзяць новыя дрэвы на месцы старых? Як паказвае практыка — не. Хутчэй за ўсе, так і застанецца. А наконт дрэваў на вуліцы Савецкай сярод гараджан ходзяць чуткі, што проста расчысцілі месца для аднаго з нацыянальных падворкаў. Але ён праіснуе толькі 3 дні, а дрэвы раслі некалькі дзесяцігоддзяў.

Паводле сайта “Твой стыль
 
Каментаваць