Знізіць цэны!

Група жыхароў Магілёва звярнулася да прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з патрабаваннем знізіць усе цэны на 20%. Ліст, пад якім падпісаліся больш як 100 чалавек, адпраўлены кіраўніку ўрада 3 кастрычніка.

Група жыхароў Магілёва звярнулася да прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з патрабаваннем знізіць усе цэны на 20%. Ліст, пад якім падпісаліся больш як 100 чалавек, адпраўлены кіраўніку ўрада 3 кастрычніка.

“У беларускіх СМІ кіраўнік дзяржавы, ідэолагі абрадавалі грамадзян Беларусі, што беларускі рубель у дачыненні да амерыканскага долара і іншых валют умацаваўся на 20%, — гаворыцца ў лісце. Як зазначаюць аўтары звароту, раней улады краіны праз СМІ тлумачылі грамадзянам, што шматразовы рост цэн на тавары і аўтамабільнае паліва выкліканы ростам курсу долара.

“У сувязі з вышэйзгаданымі фактамі мы, грамадзяне Беларусі — пенсіянеры, ветэраны працы і Вялікай Айчыннай вайны, рабочыя і служачыя, члены БРСМ і партыі “Белая Русь — патрабуем знізіць на 20% усе цэны на харчовыя і прамысловыя тавары, на медыцынскія і бытавыя паслугі, на лекавыя прэпараты, за аплату навучання, праезд у грамадскім транспарце і камунальныя паслугі, а таксама на ўсе віды паліва для аўтамабіляў і г.д., — гаворыцца ў звароце да Мясніковіча.

Адказ на свой зварот аўтары просяць накіраваць заказным лістом на адрас ініцыятара акцыі, актывіста незалежнага прафсаюза РЭП Аляксея Паўлоўскага.

Як паведаміў Паўлоўскі, збор подпісаў пад зваротам праходзіў у межах кампаніі “Гавары праўду!. “Пастаяннае павышэнне цэн надакучыла ўсім, — заявіў ён. — Зарплату ўрэзалі пасля павышэння цэн, і нічога не індэксуецца.

Нагадаем, раней Паўлоўскі выступіў ініцыятарам збору подпісаў за вяртанне магілёўскім студэнтам бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. У планах актывіста — запатрабаваць вярнуць ільготы пенсіянерам.



Паводле БелаПАН

Каментаваць