Зноў дэпартацыя

Пры перасячэнні беларускай мяжы 20 красавіка была затрымана і адпраўлена назад ва Украіну Марына Цапок. Яна з’яўляецца  памочнікам прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі, што працуе ў Беларусі. За апошнія паўтары месяцы гэта трэцяя дэпартацыя міжнародных назіральнікаў.

Марыну знялі з цягніка, які ішоў з Кіева, на беларускай памежнай заставе “Цяруха. Яна, як і яе калегі з місіі расіянін Андрэй Юраў і ўкраінец Максім Кіцюк, трапіла ў “чорны спіс замежных грамадзян, якім забаронены ўезд у Беларусь. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні Міжнароднай назіральнай місіі, што здзяйсняе маніторынг за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Прадстаўнікі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, якія накіравалі місію для назірання, расцэньваюць гэты факт як непасрэдную перашкоду яе дзейнасці. На думку ўкраінскіх і замежных калег Марыны, падобныя выпадкі выдварэння павінны стаць прадметам для пільнай увагі з боку Міністэрства замежных спраў Украіны. Літаральна праз тыдзень запланаваны афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Кіеў.
 
Каментаваць