Зноў хваля трывогі

Актывісты ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства накіравалі адкрыты зварот на імя старшыні Канстытуцыйнага суда і генеральнага пракурора з просьбай даць прававую ацэнку праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі — наколькі ён адпавядае беларускаму заканадаўству.



Актывісты ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства накіравалі адкрыты зварот на імя старшыні Канстытуцыйнага суда і генеральнага пракурора з просьбай даць прававую ацэнку праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі — наколькі ён адпавядае беларускаму заканадаўству.

Трывогу ў сувязі з атамнымі перспектывамі Беларусі падагрэла нядаўняя сустрэча ў Сочы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, калі былі пацверджаныя намеры распачаць будаўніцтва АЭС у Астраўцы на Гродзеншчыне ўжо сёлета. Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў раней таксама агучваў інфармацыю аб тым, што ўжо ў верасні Расія перавядзе першы транш грошай, і будаўніцтву будзе дадзены старт.

“У адпаведнасці з артыкулам 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржава прызнаная бяз’ядзернай. Рашэнне аб будаўніцтве было прынятае вузкім колам асобаў, а дакладней, Саветам бяспекі яшчэ ў 2008 годзе, — зазначае каардынатар ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства Мікола Уласевіч. — Затым былі рашэнні другіх органаў аб будаўніцтве. Па сутнасці гэта келейнае рашэнне, яно не абмяркоўвалася шырока з удзелам грамадскасці. Тое слуханне, што было ў кастрычніку 2009 года ў Астраўцы, гэта здзек — казарменныя ўмовы, спецпропускі, АМАП, кардоны. Я выпадкова прарваўся, але мне не далі гаварыць, перарвалі. Жыхары Астравеччыны настойліва нагадваюць, што гэты край — запаведны, і будаваць там трэба не атамную станцыю, а санаторыі  і дамы адпачынку.

Ураджэнец Астравеччыны, дзіцячы лекар Алег Віткоўскі ўжо шмат гадоў жыве і працуе ў Германіі. У якасці прыкладу для параўнання адносінаў да атаму Віткоўскі прыводзіць пазіцыю нямецкіх уладаў: “Гэта шматслойная праблема, як цыбуліна. Кожны слой будзеш здымаць і плакаць. У сакавіку Фукусіма — нямецкі ўрад імгненна рэагуе, сем атамных электрастанцый зачыненыя. Астатнія дзевятнаццаць, паводле закона, будуць зачыненыя да 2021 года. Сямнаццаць камерцыйных станцый працуюць і адзінаццаць як фізічныя лабараторыі, для вывучэння сучасных метадаў пагашэння, бо гэты працэс некіруемы. Проста так станцыю немагчыма выключыць. Яшчэ адзін цікавы факт: каб пабудаваць такую станцыю, немцам патрэбна сямнаццаць гадоў, а ў Беларусі гэта хочуць зрабіць за пяць.

Алег Віткоўскі расказаў, што калі даследаваць геаграфію размяшчэння АЭС у Германіі і распаўсюджванне захворванняў крыві, анкалогіі, то гэтыя карты супадаюць. “Фізіка — гэта тое вымярэнне, ад якога мы схаваныя сваімі органамі пачуццяў. Можна ўзяць дазіметр, падысці да сцяны станцыі, памераць і пабачыць, што яна нічога не выпраменьвае. Гэта абсалютна бяспечна — так гавораць прыхільнікі сучасных спосабаў здабычы энергіі. Гэта ж хочуць прадаць і беларусам. А ёсць і эмпірычны спосаб. Вось мы пражылі трыццаць гадоў на гэтых тэрыторыях і раптам выявілася, што тут больш паміраюць, больш хварэюць. І хварэюць на такія захворванні, з якімі мы на сённяшні дзень не можам спраўляцца, — дзеліцца сваімі назіраннямі медык.

Каментаваць