Зноў праблемы з памяшканнем для з’езду

У Беларусі перыядычна ўзнікаюць праблемы з памяшканнямі для правядзення мерапрыемстваў арганізацыямі, якія не маюць дачынення да ўладных структур. А калі гаворка ідзе пра палітычныя партыі дэмакратычнага накірунку, то гэтая праблема робіцца ледзь вырашальнай. Цяпер з ёй, як падаецца, можа сутыкнуцца і Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП).



У Беларусі перыядычна ўзнікаюць праблемы з памяшканнямі для правядзення мерапрыемстваў арганізацыямі, якія не маюць дачынення да ўладных структур. А калі гаворка ідзе пра палітычныя партыі дэмакратычнага накірунку, то гэтая праблема робіцца ледзь вырашальнай. Цяпер з ёй, як падаецца, можа сутыкнуцца і Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП).

На 31 сакавіка запланаваны чарговы справаздачна-выбарчы з’езд АГП, на які маюць прыбыць сто семдзесят дэлегатаў з усёй Беларусі. Адказныя асобы ад партыі загадзя падалі заяўкі на правядзенне мерапрыемства ў розныя ўстановы сталіцы Беларусі, якія валодаюць адпаведнымі памяшканнямі. Але ў АГП пачалі прыходзіць адмовы ў здачы залаў у арэнду.

АГП ужо атрымала такія адмовы з канцэртнай залы “Мінск, Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Яханэса Раў. Як паведамілі ў выканкаме партыі, усяго былі пададзены дванаццаць заявак.

Ужо шмат гадоў праблемы з памяшканнямі зведваюць амаль усе беларускія палітычныя партыі. Адносна нядаўна былі цяжкасці з заламі для правядзення партыйных форумаў у Партыі БНФ, устаноўчых з’ездаў партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая нават судзіцца з адміністрацыяй Палаца культуры Мінскага трактарнага завода.  

“Гэта ўжо старая беларуская традыцыя: як толькі надыходзіць час правядзення мерапрыемстваў кшталту партыйнага з’езда, заўсёды пачынаюцца праблемы, — адзначыў у інтэрв’ю “Новаму часу старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — У нас ніводзін з апошніх з’ездаў не праходзіў без такой напалову скандальнай сітуацыі. Аднойчы мы нават былі вымушаны праводзіць з’езд у партыйным офісе, калі з трох пакояў вынеслі ўсю мэблю, і дэлегаты адстаялі там шэсць ці нават сем гадзінаў — вось такі быў з’езд. Тады нам адмовілі ў самы апошні момант: калі дэлегаты ўжо з’ехаліся да гатэля “Мінск, нас проста паставілі перад фактам адмовы ў памяшканні. Таму мы маральна гатовы да любога сцэнару. Да таго ж, Беларусь — адна з самых незаселеных краін па еўрапейскіх мерках, таму дзесьці прытулак мы знойдзем.   

 

Каментаваць