Зноў «Стоп-бензін»

У чаканні істотнага падаражання паліва на аўтазапраўках анансаваная чарговая акцыя пратэсту кіроўцаў «Стоп-бензін». Яна павінна прайсці або ў дзень падаражання, або на наступны.



У чаканні істотнага падаражання паліва на аўтазапраўках анансаваная чарговая акцыя пратэсту кіроўцаў «Стоп-бензін». Яна павінна прайсці або ў дзень падаражання, або на наступны.

«Чыноўнікі і ўлада канчаткова загналі народ у галечу. Павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва канчаткова падарвала сямейны бюджэт кожнай беларускай сям’і. А самы папулярны від паліва, які выбрала большасць аўтааматараў — дызельнае паліва — зраўнялі па кошце з палівам, на якім ездзяць чыноўнікі і багатыя людзі — бензінам А–95. Мы, аўтааматары, выбіралі дызельнае паліва зыходзячы з жадання эканоміі свайго беднага заробку. Мы ўжо не можам сабе дазволіць не толькі купляць паліва, але і нармальна пракарміць і апрануць сваіх дзяцей. Менавіта на нас улады хочуць выехаць з крызісу, у які самі і завялі. Кошт дызельнага паліва наўпрост адбіваецца на цане тавараў і паслуг, гэта паліва, на якім працуюць усе грузаперавозчыкі», — гаворыцца ў закліку арганізатараў акцыі пратэсту.

Па іх словах, «у бліжэйшы час плануецца чарговае павышэнне коштаў на паліва, і павышэнне будзе не на 3–5%, а на 20–40%, неабходна выказаць сваю незадаволенасць і недавер ураду. І адзіным бяспечным спосабам выказаць сваё меркаванне з’яўляецца аўтамабільная акцыя пратэсту».

Месцамі правядзення акцыі «Стоп-бензін» абраныя плошча Незалежнасці, адрэзак да Кастрычніцкай плошчы і трохкутнік — вуліцы Свярдлова, Ульянаўская і Бабруйская.

Фармат: «Пасля 17.00 рухацца да плошчы Незалежнасці з любога кірунку, разварочваючыся ў любым дазволеным ПДР месцы. Вы можаце проста катацца па праспекце. Роўна ў 17.30 удзельнікі акцыі зніжаюць хуткасць, спыняюцца і ўключаюць аварыйку. Спыняемся, але ні ў якім разе не выходзім, капоты не адчыняем, дзверы блакуем! Сігналім паўгадзіны, каб урад нас пачуў. У 18.00 акцыя скончана».

Калі плошча Незалежнасці заблакаваная, акцыя пераносіцца на той самы час наступнага дня: «Але ніхто не забараняе сігналіць там дзе стаіш, асабліва гэта тычыцца вуліцы Бабруйскай у раёне чыгуначнага вакзала — хай людзі ў глыбінцы даведаюцца, што Мінск не маўчыць — мінчане незадаволеныя».

Паводле інфармацыі Руху “За Свабоду

 

Каментаваць