Зноў «Стоп-бензін»

Акцыя аўтааматараў «Стоп-бензін» супраць росту цэн на бензін будзе працягнута. Пра гэта 15 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала паведаміў адзін з ініцыятараў правядзення акцыі Канстанцін Міхайлаў.

«Акцыя атрымала шырокі рэзананс у грамадстве і будзе працягвацца, натуральна, у рамках закона», — адзначыў Міхайлаў. Арганізатары акцыі, паводле яго слоў, прадоўжаць распаўсюджваць пратэстную сімволіку (налепкі) і чакаць адказу на свой зварот ад Адміністрацыі прэзідэнта.

Як паведамлялася раней, 1 чэрвеня аўтааматары накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта калектыўны зварот з патрабаваннем перагледзець парадак фарміравання адпускных цэн канцэрна «Белнафтахім» на нафтапрадукты. «Ад адказу на наш зварот будзе залежаць далейшае развіццё падзей», — падкрэсліў Міхайлаў.

Ён не выключыў магчымасць правядзення яшчэ некалькіх паказальных акцый пратэсту, калі ўлады і надалей працягнуць ігнараваць аўтааматараў.

«У прыватнасці, у рамках круглага стала мы планавалі абмеркаваць з прадстаўнікамі канцэрна «Белнафтахім» пытанні цэнаўтварэння на нафтапрадукты. Аднак ніхто з «Белнафтахіма» не адгукнуўся на наша запрашэнне», — падкрэсліў актывіст.

Замест гэтага арганізатары круглага стала атрымалі пісьмовы адказ з канцэрна «Белнафтахім». У лісце ўказана, што дзейнасць канцэрна праводзіцца ў рамках заканадаўства і ўся вычарпальная інфармацыя пра прычыны змены цэн на нафтапрадукты аператыўна размяшчаецца на сайце «Белнафтахіма».

БелаПАН

Каментаваць