Зноў затрымалі

Падчас распаўсюджвання газеты “Новы час 18 студзеня ў 6.45 на Віцебскім праспекце Магілёва, поруч з заводам імя Кірава, быў затрыманы Міхась Шараметаў.

Затрыманне праводзіў старшы сяржант ваенізаванай аховы Кастрычніцкага раёна горада Кірыл Ягораў. Ён даставіў Шараметава ў Кастрычніцкі РАУС, дзе з Міхася ўзялі тлумачэнні і праз 40 хвілін адпусцілі. Гэта ўжо не першы выпадак яго затрымання супрацоўнікамі аховы.

Міхась Міхайлавіч мае намер звярнуцца са скаргай ва Упраўленне ўнутраных спраў і пракуратуру вобласці за незаконнае затрыманне.

Каментаваць