Зноў затрыманы Павел Вінаградаў

У 6.45 раніцы 9 траўня за Паўлам Вінаградавым дадому прыйшлі міліцыянты. Супрацоўнікі Крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёна Мінска Лістападаў і Лужынскі прычын затрымання не паведамілі.



Нагадаем, што з папярэдніх “сутак” лідар моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду” вызваліўся толькі 4 траўня. Сваё вызваленне з ізалятара, куды трапіў за несанкцыянаваную акцыю ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча, Вінаградаў ператварыў у невялікі перфоманс — заклікаў сустрэць яго лідараў апазіцыйных партый і рухаў. Чарговая ініцыяваная Вінаградавым акцыя па сустрэчы “сутачніка” Уладзіміра Яроменка павінна адбыцца сёння — 9 траўня.

Напярэдадні новага затрымання Павел Вінаградаў наведаў рэдакцыю Еўрарадыё і патлумачыў ідэю сваіх акцый — Павел Вінаградаў: Калі табе няма трыццаці, то цябе ніхто не слухае

euroradio.fm

Каментаваць