ЗША высылаюць з краіны 60 расійскіх дыпламатаў

Таксама прынята рашэнне закрыць расійскае генконсульства ў Сіэтле

Будынак амбасады Расіі у Вашынгтоне © Анатоль Бачынін / ТАСС

Улады ЗША прынялі рашэнне выслаць з краіны 60 расійскіх дыпламатаў, а таксама зачыніць расійскае генконсульства ў Сіэтле. Пра гэта ў панядзелак на спецыяльным брыфінгу паведаміў прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі.

Гаворка ідзе пра 48 супрацоўнікаў амбасады і 12 чальцоў пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры ААН у Нью-Ёрку. Паводле прадпісання, яны павінны пакінуць краіну на працягу тыдня.

Пры гэтым Вашынгтон выказаў намер пакінуць адкрытымі дзверы для дыялогу з Масквой.

"Злучаныя Штаты гатовыя супрацоўнічаць з Расіяй з мэтай паляпшэння адносін, але гэта можа адбыцца толькі пасля змены паводзін расійскага ўрада", — сказаў прадстаўнік адміністрацыі.

Паводле tass.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць