Журналіст НЧ — пераможца конкурса «Вольнае слова»

Пераможцы і лаўрэаты конкурса «Вольнае слова», які ўжо восем год ладзіць БАЖ, былі названыя 7 мая. Карэспандэнт «Новага Часу» Зміцер Галко стаў пераможцам у намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя творы».



Юрась Карманаў і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец віншуюць пераможцаў конкурса


Па словах старшыні журы конкурса Юрася Карманава, ужо восем год у адзін з майскіх дзён арганізатары спыняюцца, каб азірнуцца назад, паглядзець, чым жыла незалежная беларуская журналістыка, як вытрымліваліся стандарты прафесіі. «Ёсць чым ганарыцца, бо беларускія журналісты — смелыя людзі, якія не баяцца быць а ні на ўкраінскай перадавой у Дэбальцава, а ні пісаць пра «Дразды-2», а ні ўздымаць тэму зніклых палітыкаў», — адзначыў Карманаў, сам выбітны беларускі журналіст.

Конкурс складецца з пяці намінацыяў — «Інфармацыйныя жанры», «Аналітычныя жанры», «Мастацка-публіцыстычныя жанры», «Журналісцкае расследванне», «Дэбют». Сёлета на конкурс было даслана каля 200 тэкстаў ад 70 аўтараў. У намінацыі «Мастацка-публіцычтычныя жанры за артыкул «Кібаргі» — хлопцы з суседняга двара» пераможцам журы назвала журналіста нашага выдання Змітра Галко. Узнагароду за Змітра атрымліваў галоўны рэдактар «Новага Часу»Аляксей Кароль.

Рэдактар "НЧ" Аляксей Кароль атрымаў дыплом за Змітра Галко

«Зміцер Галко быў не першы раз на той вайне, калі пісаўся гэты нарыс. Ён пачаў туды ездзіць яшчэ ад Майдана. І зараз ён цяпер ужо пад Марыупалем і чакае падзей. Пажаданне, каб гэтыя падзеі не адбыліся, — сказаў Аляксей Кароль. — Хвала і слава такім людзям, як Зміцер Галко ды іншыя беларускія незалежныя журналісты.  Але дай Бог ім мірнай тэматыкі ў наступныя гады».

Журналісты працуюць нават пад час уручэння прэмій

Пераможцамі ў іншых намінацыях сталі Зміцер Лукашук (Еўрарадыё) (Інфармацыйныя жанры), Павел Свярдлоў (часопіс «Таймер») (Аналітыка), Ягор Марціновіч (Наша Ніва) за журналісцкае расследванне. А лепшым дэбютанам журы назвала Рамана Стэфаненку — «Крычаў/Мінск 90s.by — мультымедыйны гістарычны праект».

Абмеркаванне:

  • Чытач
  • 2015-05-07 22:39:25
Віншую Зміцера і ўвесь рэдакцыйны калектыў з гэтай узнагародай! Малайцы!
  • Павел
  • 2015-05-07 23:10:57
А к этой премии, помимо диплома, что-то "прилагается"?
  • Мікола
  • 2015-05-07 23:35:54
Нечаканая, і тым больш прыемная, навіна. Віншую рэдакцыю, Аляксея Караля і лаурэата!
  • Рэдакцыя
  • 2015-05-08 00:52:27
Дзякуй за віншаванні. Нам таксама вельмі прыемна :)

Каментаваць