Журналісту Яўгену Меркісу прысудзілі яшчэ адзін буйны штраф

Сёння ў суддзе Савецкага раёна Гомеля ў чарговы раз судзілі журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса. Падставай стала анлайн-трансляцыя з-пад ІЧУ 31 сакавіка, калі на свабоду мусіў выйсці вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч.
Фота з фейсбуку

Фота з фейсбуку

Яўгена Меркіса асудзілі па артыкуле 22.9 КаАП за «парушэнне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі».

Суддзя Шайн пакараў журналіста штрафам у памеры 40 базавых велічынь. Такім чынам, гэта ўжо шосты адміністрацыйны працэс, узбуджаны супраць Яўгена з пачатку вясны. Агульная сума штрафаў складае 115 базавых велічынь.
 

Каментаваць