Зваротны адлік

Да Народнага сходу засталося 15 дзён. З гэтай акцыяй пратэсту некаторыя аптымісты звязваюць магчымы штуршок да пераменаў у сацыяльна-палітычным ладзе рэспублікі. Арганізатары перакананыя, што брутальнага разгону людзей не будзе. Ці прынясе Народны сход канструктыўны вынік, або толькі адыграе ролю аддушыны для спускання пары, стане вядома пасля 8 кастрычніка.

Да Народнага сходу засталося 15 дзён. З гэтай акцыяй пратэсту некаторыя аптымісты звязваюць магчымы штуршок да пераменаў у сацыяльна-палітычным ладзе рэспублікі. Арганізатары перакананыя, што брутальнага разгону людзей не будзе. Ці прынясе Народны сход канструктыўны вынік, або толькі адыграе ролю аддушыны для спускання пары, стане вядома пасля 8 кастрычніка.

Народны сход пройдзе ў 28-мі гарадах краіны. Арганізатары Народнага сходу гавораць, што ўлады пачалі праяўляць да іх цікаўнасць -- час ад часу затрымліваць зборшчыкаў подпісаў ці распаўсюднікаў інфармацыі. “Ствараецца уражанне, што ні міліцыя, ні суды не чыталі артыкул Канстытуцыі аб мясцовых сходах, -- гаворыць кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП і адзін з арганізатараў Народнага сходу Генадзь Фядыніч.

Разам з тым палітык Віктар Івашкевіч перакананы, што брутальных разгонаў Народных сходаў не будзе. “Я перакананы, і гэта паказала акцыя 21 верасня, што на масавыя арышты, разгоны ўлады не пойдуць, бо яны цяпер зноў распачынаюць дыялог з Еўропай. Але пакасціць з-пад цішка ўлады будуць. І гэтыя пакасці нам трэба спыняць гаворыць Івашкевіч.

Генадзь Фядыніч нагадвае, што арганізатары маўклівых акцый пратэсту іх падтрымалі і заклікаюць людзей далучацца да сходаў 8 кастрычніка. Маўляў, і маладым сеткавым рэвалюцыянерам зразумела, што пераменаў без удзелу працоўнага класу не будзе.

Віктар Болдзін збіраў подпісы за правядзенне Народнага сходу ў Магілёве. Кажа, што яго вельмі ўразіла беднасць людзей. 
Калі ходзіш па кватэрах, то першае, што кідаецца ў вочы,  вельмі бедна жывуць людзі. Раён прамысловы, у свой час на заводзе шкловалакна людзі добра зараблялі. Цяпер, калі прыходзіш, людзі зазываюць на кухню гарбаты папіць, выказацца. На кухні гаворым ці пра цэны, ці пра здароўе  гаворым пра цэны, хапаемся за сэрца. Гэта маё асабістае меркаванне, але кухні вельмі старыя, яшчэ савецкія, сантэхніка разбітая. У вачах у людзей такі жаль і надзея!  дзеліцца падрабязнасцямі грамадскай працы Віктар Болдзін.

Прадстаўніца з Віцебскага рэгіёну, стваральніца прафсаюзнага руху “Разам Ірына Яскевіч падзялілася радаснаю навіною  у аблвыканкам на размову запрашалі прадстаўнікоў ад мясцовай грамады.

 

У нас ужо ёсць пэўны досвед працы ў падполлі, партызаншчыны. І сумна пра гэта гаварыць у сваёй краіне. Таму мы стварылі два месцы для сходу, аб адным заявілі. Учора быў прыемны момант, якім я ганаруся: прадстаўнікі ад трох дамоў былі запрошаныя ў кафэ пры аблвыканкаме, каб расказаць, што ўсе праблемы вырашаць. Кафэ пры аблвыканкаме гэта не арышт, гэты новы крок у вырашэнні праблем!. І дэлегаваным жыхарам паабяцалі, што частку праблем ужо цяпер вырашаць. Пра Народны сход размова не вялася  ніхто не казаў, што вы туды не ідзіце гаворыць актыўная віцяблянка. Яна з задавальненнем адзначае, што больш за палову людзей, якія далучыліся да арганізацыі Народнага сходу, ніколі не ўдзельнічалі ў палітычных ці грамадскіх кампаніях.



Падчас Народнага сходу плануецца прызначыць дату наступнай сустрэчы. Пакуль мяркуецца, што будзе прапанавана сабрацца 12 лістапада. Да гэтага часу чыноўнікі акурат мусяць даць адказ на прапановы-рэзалюцыі Народнага сходу. У залежнасці ад гэтых адказаў і будзе зразумела, што рабіць далей.

 

Каментаваць