Зваротны адлік дыктатуры

Бойня напярэдадні Каляд 19 снежня незваротна змяніла краіну. Цяжка пазбавіцца ад пачуцця, што для дыктатуры запушчаны зваротны адлік.

10. Адбылося самавыкрыццё жорсткасці і хлусні

Мірная акцыя пратэсту — і нечувана люты разгон дэманстрацыі, перадвыбарчая вольніца — і зняволеныя кандыдаты, спадзеў на лепшае — і збіты паэт. У грамадстве — эмацыйны шок ад нечаканай жорсткасці.

Бойня напярэдадні Каляд 19 снежня незваротна змяніла краіну. Цяжка пазбавіцца ад пачуцця, што для дыктатуры запушчаны зваротны адлік.

10. Адбылося самавыкрыццё жорсткасці і хлусні

Мірная акцыя пратэсту — і нечувана люты разгон дэманстрацыі, перадвыбарчая вольніца — і зняволеныя кандыдаты, спадзеў на лепшае — і збіты паэт. У грамадстве — эмацыйны шок ад нечаканай жорсткасці.

Але жорсткасць тлумачыцца хлуснёй, што надарвалася. Цяпер мала хто паверыць у 80% падтрымкі Лукашэнкі на выбарах. Хлусня самаатруцілася. Выйгрышу не было. Спатрэбілася жорсткасць, каб спыніць нарастаючы пратэст.


9. Рэжым прымяніў сілу, але гэтая сіла стомленая і грувасткая

Каб разагнаць дэманстрацыю, неабходна мабілізаваць міліцыянтаў ажно з усёй краіны. У Мінску былі сілавікі з рэгіёнаў. Задзейнічалі нават курсантаў. Пры гэтым разгон рэпетаваўся з лета.

У дэманстрантаў не было ані рэпетыцый, ані прадуманай мабілізацыі — і амаль ніякай арганізацыі. Тым не менш, карніцкі апарат на хвілю аслупянеў. У выпадку нечаканасцяў, ён неэфектыўны. Ад задоўгага кіравання аднаго чалавека стаміліся і «ахоўнікі парадку».


8. Мала хто чакаў такую хвалю салідарнасці і такі пратэст супраць падману

Такіх масавых дэманстрацый, калі людское мора затапіла праспект, Беларусь не бачыла з 1990-х гадоў. Пратэстны патэнцыял быў яўна недаацэнены, але яму не хапіла арганізацыйнай абгорткі.


7. Калядны разгон выклікае аналогіі з Ірадавай бойняй, якую той учыніў, каб захаваць уладу

Ёсць зло — і ёсць дабро. Цяпер ёсць яшчэ мірныя месцічы — і ёсць натоўп карнікаў.


6. Жанравы аргумент. Беларуская дыктатура блізіцца да развязкі. Гісторыя, якую пішуць людзі і Бог, зарыфмоўваецца

Месяц таму з Аляксандрам Фядутам мы абмяркоўвалі жанр беларускай сучаснасці. Трагедыя? Камедыя? Трагікамедыя?

Цяпер увідавочніваецца трагіфарс. І пачатак перагукаецца з фіналам.

Аляксандр Фядута, роўна як і Анатоль Лябедзька, якія прывялі да ўлады Аляксандра Лукашэнку, сёння ў турме.

У 1996 годзе пасля пратэстаў быў асуджаны глуханямы, які «выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі». Сёння яго схапілі зноў.

У свой час Мясніковіч ахайна здаў Кебіча «народнаму прэзідэнту». Цяпер Мясніковіч вярнуўся — прэм’ер-міністрам.

Стрэльба ўжо вісіць на сцяне. Яна мусіць выстраліць.


5. З жанравым аргументам цесна перагукаецца аргумент матэматычны

Ад кульмінацыі да развязкі — адлегласць кароткая. Роўна — як ад пачатку гісторыі да завязкі. Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе — і праз два гады атрымаў абсалютную ўладу.

Ад Каляднай бойні і да фіналу — падобна, таксама два гады.


4. Наступны аргумент — сонечны

На сёлетні і два наступныя гады прыпадае сонечны пік. Але і максімум сацыяльнай актыўнасці падпарадкоўваецца гэтым 11-гадовым пікам. Пры гэтым для Беларусі — найбольшыя закалоты адбываюцца не ў кожную сонечную актыўнасць, а праз хвалю.

Апошняя такая хваля прыпала на пачатак 1990-х. Цяпер яна вяртаецца — узмоцненая і падбадзёраная.

Нават калі ўся апазіцыя зняволеная — ад сацыяльных пратэстаў не ўцячы. Але гэтыя сацыяльныя пратэсты будуць раптоўнейшымі і бескантрольнымі.


3. Аргумент вонкавы — таксама не на карысць дыктатуры

Захад атрымаў аплявуху, а Расія марыць пра эканамічныя гешэфты, у якіх Лукашэнка ўжо не патрэбны. Прынамсі, віншаванне Мядзведзева выглядала сарамлівым, а расійскія тэлеканалы не спынялі жорсткія рэпартажы пра беларускага аўтакрата.


2. Ва ўмовах, калі вонкавыя ўмовы для дыктатуры — неспрыяльныя, а пратэсты ў краіне пагражаюць выбухнуць бескантрольна, наменклатуры важна захаваць сваю маёмасць і статус

Лукашэнка ў гэтых раскладах стаецца лішнім.


1. Аргумент эканамічны, які ляжыць на паверхні

На 2012 год прыпадаюць асноўныя выплаты па пазыкам. Адначасова беларуская эканоміка патрабуе рэформаў, але сур’ёзных інвестыцый з Захаду не прадбачыцца.

Пры гэтым любы крок рэжыму толькі пагаршае сітуацыю. Скупка маёмасці Расіяй ды мясцовай наменклатурай знясільвае жорсткую вертыкаль, а тармажэнне прыватызацыі пагражае прадпрыемствам калапсам. Абодва варыянты рабочым прыязнасці да рэжыму не дадаюць.

Масавыя акцыі пратэсту ў незалежнай Беларусі пачыналіся рабочымі страйкамі.

Выглядае, што гісторыя так ці інакш зарыфмуецца.

Зваротны адлік для дыктатуры пайшоў.

Каментаваць