Жыхарка Бабруйску: Міхаіл Мясніковіч толькі на словах бароніць інтарэсы людзей

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на словах, а не на справе бароніць інтарэсы людзей, заявіла ў інтэрвью карэспандэнту НЧ жыхарка гораду Бабруйск (Магілёўская вобласць), пенсіянерка Любоў Санкевіч.



З 1983 году яна жыве ў двухпакаёўцы панэльнага дому, што за 46 гадоў свайго існавання так ні разу і не зведаў капітальнага рамонту. Вось чаму трубы ў кватэры працякаюць, палы прагінаюцца, а скошаныя дзверы рыпяць… У жніўні 2013 году пенсіянерка вырашыла прыватызаваць сваё заняпалае жыллё і падала адпаведную заяву ў мясцовы гарвыканкам. Чыноўнікі прапанавалі жанчыне выкупіць двухпакаёўку за больш чым 44,5 млн руб. У адказ на просьбу даць поўную інфармацыю, чаму старое жыллё такое дарагое, службовыя асобы пералічылі кошт кватэры і давялі яго амаль да 63 млн. руб. Потым былі звароты ў розныя дзяржаўныя інстанцыі, у тым ліку да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі, у выніку чаго кошт жылля быў зноўку пералічаны і перавысіў 116 млн. руб.

Паколькі для пенсіянеркі гэтая сума фантастычная і непад’ёмная, яна вырашыла звярнуцца да Міхаіла Мясніковіча. Да гэтага кроку жанчыну падштурхнула публікацыя ў “Советской Белоруссии” пра тое, што на пасяджэнні прэзідыюму Савета Рэспублікі спадар Мясніковіч заявіў: пытанні па зваротах грамадзянаў трэба кантраляваць да іх поўнага вырашэння. Больш за тое, як зазначыла газета, старшыня верхняй палаты беларускага парламенту звярнуў увагу на тое, што пры разглядзе зваротаў, у якіх  ўтрымліваецца інфармацыя пра парушэнне правоў і законных патрабаванняў грамадзянаў, неабходна неадкладна выкарыстоўваць наяўныя паўнамоцтвы і ўстараняць дапушчаныя парушэнні.

Жанчына апісала свае прыгоды з прыватызацыяй жылля ў пісьмовым звароце, 3 верасня прыехала ў Мінск і пайшла на прыём да Мясніковіча. Ужо на наступны дзень Любові Санкевіч выслалі адказ пра тое, што яе зварот пераадрасаваны ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У сваю чаргу чыноўнікі Мінжылкамунгаспу прыпынілі ліставанне з бабруйчанкай, а Міхаіл  Мясніковіч адмовіў пенсіянерцы ў паўторным прыёме.

Вось такая сумная гісторыя пра словы і справы старшыні Савета Рэспублікі.  

Нашая газета не першы раз распавядае пра лёс былой бухгалтаркі Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў Любові Санкевіч. Яна адпрацавала на гэтым прадпрыемстве 12 гадоў і ў 2001 годзе была звольнена “за сістэматычнае невыкананне без уважлівых прычынаў абавязкаў, ускладзеных на яе працоўнай дамовай”. Трэба мець на ўвазе, што 11 з паловай гадоў ў Любові Санкевіч былі выключна падзякі за добрасумленную працу. Прычэпкі да яе пачаліся са зменай кіраўніцтва прадпрыемства і мелі месца ў апошнія пяць месяцаў працы на заводзе. 

Пятнаццаты год жанчына спрабуе ўзнавіць свае парушаныя правы, бо лічыць звальненне з прадпрыемства неабгрунтаваным і незаконным. Спадарыня Санкевіч была сябрам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая адмовілася яе падтрымаць у канфлікце з адміністрацыяй заводу. Суды таксама сталі на бок кіраўніцтва прадпрыемства. Аднак пазіцыю Санкевіч падтрымала Генеральная пракуратура, якая вынесла два пратэсты на рашэнне суду першай інстанцыі, адхіленых Вярхоўным судом Беларусі.  

У свой час жанчына паверыла кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, які заклікаў грамадзянаў Беларусі беражліва адносіцца да дзяржаўнай маёмасці і змагацца з карупцыяй. “Вось чаму я пачала выкрываць недахопы на прадпрыемстве і менавіта за гэта была звольнена з працы. Але мой прафсаюз мяне не падтрымаў. І зараз шкадую, што ў свой час не ўступіла ў незалежнае прафсаюзнае аб’яднанне“, — заявіла Любоў Санкевіч.

Абмеркаванне:

  • Любовь
  • 2015-10-13 14:38:05
Эти чинуши власти совсем зажрались! С их слов, наши деньги на кап.ремонт сгорели а у них прибавилось! Выстраивают дворцы за наш счёт и ещё издеваются над нами! Враньё "слуг" народа
уже надоело!
  • Коваленко
  • 2015-10-14 20:50:15
Мы все понимаем, что нельзя верить словам чиновников, что всё сказанное чиновниками, это игра на публику телезрителей БТ и читателей "СБ". Ведь по БТ не транслируют информацию про
особняки чиновников и про их роскошную жизнь. Налоговики страны не спрашивают у чиновников, откуда получены доходы на такую роскошь при экономическом кризисе в стране. У пенсионеров отнимают
последнее, бросили подачку два миллиона пенсии и требуют выкупить у них квартиру, которая получена в СССР и уже давно оплачена пенсионерами. Не нести ответственности за сказанное и сделанное, стало
профессией многих чиновников. Пока нам приходится жить в такой стране, но я надеюсь, что пока!

Каментаваць