Жыхарка Слуцку судзіцца з дарожнікамі з прычыны пашкоджанняў машыны

Дарогі, па якіх мы ездзім, павінны быць бяспечнымі — гэтыя словы можна назваць дэвізам судовай справы, якую распачалі пасля заявы случчанкі Зінаіды Цімошак.



У судзе Слуцкага раёна разглядаецца  справа аб пашкоджнні прыватнага аўтамабіля Зінаіды Цімошак на дарозе “Слуцк-Капыль”.

У красавіку і маі 2015 года з прычыны няякаснага становішча дарожнага пакрыцця на ўчастку дарогі Слуцк – Капыль прыватны аўтамабіль "Шкода-Фабія" двойчы атрымліваў пашкоджанні, і ўладальніца аўтамабіля панесла матэрыяльныя страты на суму больш чым 7 мільёнаў беларускіх рублёў.

Іронія лёсу ў тым, што перад гэтым Цімошак вяла перапіску з КУП “ДРСУ-125”, у якой патрабавала капітальнага рамонту дарогі. Дарожная арганізацыя абмежавалася выкананнем ямачнага рамонту. У выніку адна з няякасна адрамантаваных ямак выплюхнула з пад колаў сустрэчнага грузавага аўтамабіля і пашкодзіла капот аўтамабіля заяўніцы.

Прадстаўнікі дарожнай арганізацыі КУП “Мінскаблдарбуд” на па папярэдняе судовае паседжанне не з’явіліся, аднак дазволілі суду распачаць разгляд справы ў іх адсутнасць.

На суд з’явіліся яшчэ некалькі случчан, якія хацелі б звярнуць увагу грамадства на няякасны стан многіх беларускіх дарог.


Жыхарка вёскі Грэск Слуцкага раёна лічыць, што прыйшоў час уголас заявіць пра небяспечнасць дарогі Слуцк – Капыль.

— Я лічу, што дарогі, па якіх мы ездзім, павінны быць больш бяспечнымі, — гаворыць спадарыня Зоя Новік. — У нашай краіне хапае і гравія, і цэменту. Побач з дарогай Слуцк – Капыль ажно 3 прадпрыемствы з адпаведнай прадукцыяй, а участак дарогі Слуцк – Жукі ўвесь у небяспечных ямінах і даўно патрабуе капітальнага рамонту.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што зараз вядзецца актыўнае будаўніцтва чатырохпалоснай трасы Мінск – Слуцк, а будаўнічыя матэрыялы завозяцца самазваламі якраз па дарозе Жукі — Слуцк. Адпаведна павялічылася нагрузка на дарогу, якая была не падрыхтавана да гэтага. 


Скардзяцца на дрэнную дарогу ў раёне многія, але судзяцца адзінкі. Наступнае паседжанне суда прызначанае на 10 жніўня.

Каментаваць