Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Жыхары Баранавічаў падчас марозу засталіся без вады

Жыхары прыватнага сектара ў Баранавічах у моцныя маразы засталіся без вады. Як піша nashkraj.by, ад нізкіх тэмператураў папросту замёрз вадаправод.

Фота: baniaisauna.ru

Фота: baniaisauna.ru


З 7 па 10 студзеня баранавіцкія камунальнікі атрымалі 37 заявак ад прыватных асоб і арганізацый аб прамярзанні вадаправода. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па персанале, юрыдычнай і інфармацыйнай працы КУВП «Водаканал» Вадзім Навіцкі.

Па яго словах, 7 студзеня аварыйная служба водаканала атрымала 10 заявак, 8 студзеня — яшчэ 12. Усе звароты, акрамя аднаго, тычыліся прамярзання вадаправода ў прыватным сектары. Таксама, кажа Навіцкі, 8 студзеня «Баранавічыкамунцепласетка» паведаміла пра адсутнасць вады на кацельні на вуліцы Тэльмана, 62. Дзве гадзіны аварыйная брыгада водаканала адагравала сталёвы ўвод дыяметрам 50 міліметраў, пасля чаго вада зноў пачала паступаць на кацельню.

8 студзеня спецыялісты аварыйнай брыгады адагрэлі яшчэ пяць вадаправодаў ў прыватным сектары. Навіцкі дадаў, што па стане на 10 студзеня рамонтнікі выканалі 19 заявак па адагрэву трубаправодаў, у 9 выпадках заяўнікі справіліся сваімі сіламі.


Паводле euroradio.fm

Каментаваць