Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Жывых пеўняў пасадзілі ў клеткі ў гомельскай школе і павесілі на ёлку

Жывая елка ў самым прамым сэнсе гэтага слова з'явілася ў сярэдняй школе №1 Гомеля. Фатаграфіі рэдакцыі Гомельскага Зялёнага партала даслалі неабыякавыя чытачы.



Напярэдадні года вогненнага пеўня, гэтая самая птушка апынулася не ў лепшых умовах. Мабыць, жадаючы дагадзіць вышэйстаячаму кіраўніцтву, у адной са школ Гомеля бедных птушак змясцілі ў вузкія клеткі, зрабіўшы з іх цэлыя экспазіцыі.


Тут прадстаўлены пеўні розных парод. Як паведамілі нам чытачы, належаць яны заводчыку-калекцыянеру пародзістых курэй Алене Атрошчанка. Са сваімі гадаванцамі жанчына з'яўлялася ў эфіры канала «Беларусь-4» у перадачы «Добры вечар, Гомель».


У школьным калідоры паставілі больш за дзесяць клетак з птушкамі. З некаторых нават зрабілі экспазіцыі. Але самы апагей чалавечай фантазіі — гэта некалькі маленькіх, вузенькіх клетачак з птушкамі, падвешанымі як цацкі на ёлку. Пад яловымі лапкамі іх нават не асабліва прыкмеціш. Прысутнасць птушак на дрэве выдаюць іх крыкі.


Верагодна, кіраўніцтва школы не асабліва задумвалася пра этыку і гуманізм. На жаль, у нас пакуль няма інфармацыі аб тым, колькі птушкі прабудуць у такім становішчы.



Паводле homel.greenbelarus.info

Каментаваць