Fc221309746013ac554571fbd180e1c8

Кім быць. Беларусь рыхтуецца да перапісу насельніцтва 2009 года (спроба фельетона)

Мова, нацыянальнасць, эміграцыя і адкуль бяруцца грошы — вось шорт-ліст тэм, здольных уцягнуць грамадзяніна Беларусі ў зацятую дыскусію на доўгія гадзіны, а то і суткі. Кожнаму ёсць што сказаць пра дзвюхмоўе ў краіне, заблытаную этнічную карціну ва ўласным радаводзе, падзяліцца гісторыяй сваяка, які з’ехаў з Беларусі ў пошуках лепшай долі, і (абавязкова!) даць сваю ацэнку яго жыццёваму выбару, а пытанне: “Як вы зарабляеце? — умомант ахінае рэспандэнта містычны жахам, што заробленае ў яго забяруць. Але не за гарамі момант ісціны. Хутка жыхарам краіны давядзецца ў абавязковым парадку адказваць на пытанні, датычныя названай праблематыкі. Праўдзіва і, галоўнае, сцісла. З 14 па 24 кастрычніка 2009 года жыхароў РБ будуць перапісваць.

  • 15-02-2009
  • Марыя Мартысевіч