Галоўнае беларускае багацце

А вы ведаеце, колькі ў Беларусі дрэваў ва ўзросце больш за 800 гадоў?


Міжнародны дзень лясоў быў заснаваны ў 1971 годзе. А ў 2012 годзе Генеральная Асамблея ААН сваёй рэзалюцыяй № 67/200 ад 21 снежня 2012 зацвердзіла адзначаць штогод 21 сакавіка Міжнародны дзень лясоў (International Day of Forests) як падставу праінфармаваць грамадства пра важнасць захавання лясоў і для павышэння дасведчанасці пра іх значэнне.

З кожным днём плошча сусветных лясоў няўхільна скарачаецца, кожную секунду Зямля губляе больш за 1,5 гектараў натуральнага лесу. Перш за ўсё гэта звязана з ростам колькасці насельніцтва і пераўтварэннем лясных тэрыторый для розных чалавечых патрэб.

Скарачэнне плошчы лясоў вядзе да непапраўных працэсаў, якія маюць глабальнае значэнне для прыроды і жыцця чалавецтва. У сувязі з гэтым асноўнай задачай Міжнароднага дня лясоў з’яўляецца прыцягненне ўвагі жыхароў планеты да праблемы захавання лясоў, інфармаванне аб значнасці лясных экасістэм, іх сапраўдным стане, асноўных захадах іх абароны і аднаўлення.



Абмеркаванне:

  • Дзяніс
  • 2017-03-27 21:08:37
Усё гэта, вядома, добра, хаця і непараўнальна менш на тле "аблесенасці" скандынаўскіх краін, у першую чаргу Фінляндыі і Швецыі. Але зірніце, што адбываецца з гарадскімі паркамі ў Менску. Іх проста знішчаюць, карыстаючыся дзіркамі ў прыродаахоўным і горадабудаўнічым заканадаўстве. Не так даўно абсалютна незаконна высеклі кавалак парка "60-годдзя Кастрычніка" у Фрунзенскім раёне.

Каментаваць