Падатак на пасылкі? Бессэнсоўна (інфаграфіка)

Зараз, перад святамі, шмат падарункаў набываецца ў інтэрнэце. Занепакоеныя гэтым чыноўнікі нават прапанавалі ўвесці падатак на пасылкі з замежных інтэрнэт-крамаў. Пакуль што ініцыятыва замарожаная. Але…





Мы паспрабавалі разабрацца, ці сапраўды беларусы так масава заказваюць тавары за мяжою? І што яны ўвогуле робяць у інтэрнэце?

З першага погляду, інтэрнэт-крамы ў жыцці нашых суайчыннінкаў займаюць не апошняе месца: 8% ад пошуку прыходзіцца на іх. Але, насамрэч, гэта, збольшага, айчынныя інтэрнэт-крамы. Чаму? Таму што замежную пасылку трэба аплаціць. Аплата ідзе праз плацёжныя сістэмы. А плацёжныя сістэмы шукаюць толькі 1,6% карыстачоў. Наўрад ці яны назаказваюць тавараў на такі ўжо буйны кошт.

І варта звярнуць увагу на топ-20 пошуку сайтаў. Міжнародная крама з пасылкамі Ali Express знаходзіцца толькі на 10-м месцы. А вось айчынны агрэгатар інтэрнэт-крамаў і тавараў Onliner — шосты па запытах. Міжнародная інтэрнэт-барахолка Ebay — увогуле апошняя ў спісе.

Падаецца, што падатак на пасылкі, дзеля якога трэба ўводзіць новыя штатныя адзінкі на мытні і ў падатковай, будзе для бюджэта больш затратны, чым выгадны.

Каментаваць