У памяць пра ахвяр Халакосту

Сёння — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Ён адзначаецца па рашэнні ААН у дзень вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе найбуйнейшага нацысцкага лагера смерці Асвенцым.

У Беларусі ў 260 гета былі знішчаны больш за 800 тысяч чалавек. Мы паспрабавалі адлюстраваць гэтыя трагічныя старонкі гісторыі ў інфаграфіцы. 



Усяго за гады Другой сусветнай вайны ў нацысцкіх канцлагерах былі планамерна знішчаны 6 мільёнаў габрэяў.



Абмеркаванне:

  • Рэлігіявед
  • 2017-01-28 22:06:21
Дзякуй за матэрыял! Але скажыце дызайнеру, што крыжы на трунах у дадзеным выпадку недарэчныя
  • ВР
  • 2017-01-29 18:21:59
Дыяграмы дыяграмамі, але гісторыя Другой сусветнай усё-такі лепей успрымаецца праз чалавечыя лёсы, а не праз статыстыку (дарэчы, загінулі ў Беларусі, магчыма, не больш за 800 тысяч яўрэяў, а на некалькі дзясяткаў тысяч менш). Напрыклад, тут ёсць матэрыял пра Асю, якая дзіцём ратавалася пад Шкловам: http://belisrael.info/?p=9320
"Выжылі толькі тыя, хто ацалеў на фронце..." - не зусім так. Многіх уратавалі праведнікі, некаторыя жылі пад чужымі прозвішчамі і г. д.

Каментаваць