Вайна ў Сірыі: як ВМФ РФ дапамагае Башару Асаду (Інфаграфіка)

Ужо пяты год запар урадавыя войскі Сірыі досыць пасьпяхова вядуць баявыя дзеяньні адначасова з некалькімі супраціўнікамі — сірыйскімі паўстанцамі, умеркаванымі ісламістамі, сірыйскімі курдамі і Ісламскай Дзяржавай. Тэрыторыя, якую кантралюе Башар Асад, кожнага году зьмяньшаецца, але рэжыму ўдаецца захоўваць уладу шмат у чым дзякуючы эканамічнай і вайсковай дапамозе Расейскай Фэдэрацыі. Каманда InformNapalm вырашыла наглядна прадэманстраваць маштабы і статыстычныя дадзеныя нарошчваньня трафіку вайсковых караблёў розных расейскіх флётаў у сірыйскі порт Тартус.



У гэтым матар’яле OSINT-экспэрт InformNapalm.org Антон Паўлушка прааналізаваў і прадставіў некалькі вялікіх табліцаў (наўпроставая спасылка на базу табліцаў: http://bit.ly/VovaHelpingBasharBY) з пазначэньнем часу, пэрыяду, колькасьці выправаў і задзейнічаных вялікіх дэсантных караблёў ВМФ РФ у перакідваньні вайсковых грузаў у Сірыю.

Адной з прычынаў зацяжнога канфлікту зьяўляюцца “невычэрпныя вайсковыя запасы” рэжыму Асада, якія, дзякуючы Расеі, увесь час аднаўляюцца праз мора і паветра. І калі апошняга часу паветраны трафік спрабуюць неяк абмежаваць, то марскі трафік з РФ гэтак і застаецца надзейнай “дарогай жыцьця” для Башара Асада.

Асноўную ролю ў пастаўках вайсковых грузаў у Сірыю грае Чарнаморскі флот РФ (галоўная база п.Сэвастополь на акупаванай Расеяй украінскай паўвысьпе Крым).

Тэарэтычна, Расея магла ажыцьцяўляць кантрабанду вайсковых грузаў у Сірыю і з дапамогаю грамадзянскіх караблёў, але першы ж дагляд падобнага грузу мог справакаваць міжнародны скандал, таму для марскіх караванаў былі задзейнічаныя менавіта сілы флёту і ня толькі Чарнаморскае групоўкі, але й іншых флётаў. Трафік у сірыйскі порт ажыцьцяўляецца праз пралівы Басфор і Дарданэлы.

Вайсковыя караблі правяраць ня могуць, а праход праз пралівы рэглямэнтаваны Канвэнцыяй Мантро з 1936 году і прадугледжвае толькі апавяшчэньне турэцкага боку пра меркаваны праход.

Такім чынам, для выкананьня задачаў у перакдваньні вайсковай тэхнікі і жывой сілы ў Сірыю Расея выкарыстоўвае вялікія дэсантныя караблі — ВДК. Чарнаморскі флот РФ налічвае 7 ВДК у складзе 197-й брыгады дэсантных караблёў.

Больш інфармацыі глядзіце тут.

Каментаваць