• Прагаласаваць за артыкул
  • Галасоў: 17

Праваабаронцы супраць міфаў: семінар «Міграцыя на пальцах»

Ці здолее Еўропа пракарміць мігрантаў? Ці можна называць бежанцаў дармаедамі? Human Constanta разбурае міфы, якія існуюць вакол праблемы вымушанай міграцыі.
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

У 2016 годзе некалькі беларускіх праваабаронцаў аб’ядналіся ў арганізацыю Human Constanta, абраўшы аб’ектам сваёй дзейнасці сучасныя выклікі для правоў чалавека. Па меркаванні заснавальнікаў, у Беларусі зараз ім не надаюць належнай увагі. Былі вызначыныя тры асноўныя накірункі: антыдыскрымінацыя, рух за digital freedoms і праца з праблематыкай міграцыі, пра якую далей мы і распавядзем.


Human Constanta спрабуе камунікаваць з дзяржаўнымі ўстановамі: працэс доўгі і непаваротлівы, але праваабаронцы кажуць, што настроены аптымістычна. Не менш істотная дзейнасць — асветніцкая: нядаўна ў рэгіёнах прайшоў шэраг семінараў «Міграцыя на пальцах». Больш актуальнае пытанне сёння цяжка знайсці.


Напэўна, у кожнага ёсць уласнае меркаванне па гэтай тэме, хутчэй за ўсё, сфармаванае пад уплывам СМІ. І нават зрабіўшы караценькае даследаванне, вельмі проста выявіць засілле стэрэатыпаў сярод беларусаў. Многія пагаджаюцца з тэзісам: «Еўропа не здолее пракарміць мігрантаў». Human Constanta дэманструе статыстыку: недахоп рэсурсаў пакуль не пагражае, да і з пазіцыі эканомікі прымаючай краіне толькі лепш. Распаўсюджанае перакананне пра бежанцаў як пра дармаедаў таксама несправядлівае. І ў развітых краінах дзяржаўнай падтрымкі недастаткова для пазбаўлення ад усіх турбот, а ў Беларусі выплата адначасовая, і лічбы, дарэчы, не тое каб уражвалі.

Human Constanta даносіць просты мэсэдж: правы мігрантаў — гэта базавыя чалавечыя правы. Трэба разумець гэты статус як вымушаны і ставіцца адпаведна, з узаемнай павагай і суперажываннем. Калі чакаць стварэння дэ-факта гасціннага клімату ў грамадстве? Ніхто не адкажа адназначна, але праваабаронцы лічаць (і мы салідарныя з імі), што асвета — мацнейшая за закамянелую ментальнасць.

Фота аўтаркі і са старонкі https://vk.com/humanconstanta


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-20 19:33:17
Дзяўчынка прыгожая на перадапошнім фота.

Як я зразумеў кампашка працуе на Захад і назвалася ПРАВААБАРОНЦЫ. Малайцы! Гадоў 20 таму з гакам да іх усе б-ч-б змагары называлі сябе СЬВЯДОМЫМІ беларусамі, і было ў іх шмат патрыятычных мянушак, але ніводнай а-ля АВАНГАРД. Авангардам нядаўна іх назваў галоўны б-ч-б партайгеноса, які збег ад народу ў 1996 і ўжо 22 гады знаходзіцца ў NY і Варшаве.
Дарэчы ў Польшчы на курсах па Праграме Каліноўскага вучацца ненавідзець Бацькаўшчыну збеглыя беларускія б-ч-б змагары-патрыёты. Такую "каліноўскую" ідэю здрады па Праграме, здзейнічаў і падтрымаў другі змагар - з руху ЗА СВАБОДУ, які зараз адпачывае ля Налібоцкай пушчы. Стаміўся пан ад змагні.
Б-ч-б праваабаронцы - вядома гучыць горда. Бо скажы змагары-здраднікі, якія спрыяюць і падштурхоўваюць да здрады суграмадзян - будзе гучаць незручна для атрымання прэміі. Але я ўсім намінантам прэміі НЧ даў бы б-я-б прэмію. Бо не існуе б-ч-б змагара, які так ці інакш не датычны да здрады РБ.
  • Rage
  • 2018-05-21 09:51:38
Каментатар вышэй - прабачце, але вы неадекват. Людзі справу робяць а вы балаболіце за кампутарам ва ўтульнай заходней краіне. Крытых вялікі, бляха.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-21 12:14:56
Ды на НЧ усе па бел-чырвона-беламу б-ч-б справу робяць. Толькі я клацаю па клаве...

У вясну 1996 два адраджэнца збеглі ў замежжа шчэ да падзей дзяржпераварота восені-96, і дагэтуль, мяркую, наша б-ч-б грамадства сабе ўявіць яшчэ не можа той пакасці для адраджэнскай справы або для беларускасці ўвогуле, якую яны зрабілі тады ж, калі разам далі дзёру на Захад, і дагэтуль не пакаяліся за дэзерцірсі ўчынак перад беларускім народам.
Бо пазней за імі пацягнуліся іншыя змагары-адраджэнцы, што ў выніку спрыяла росквіту лукашызма: меней народу на Беларусі супраць лукашызма - болей кіслароду для росквіту лукашызму. Бо тым уцёкам увогуле быў спаганены сэнс паняцця змаганне за дэмакратыю, за маладую дзяржаву Беларусь, аб якой стагоддзямі марылі беларусы, знявечана паняцце аддаць жыццё за Бацькаўшчыну, абараняючы яе, бо, маўляў, на Беларусі ж акупацыйцы лукашысцкі рэжым, і таму ёсць толькі адно выйсце для змагара-беларуса - трэба бегчы з Бацькаўшчыны на Захад, як мага хутчэй і як мага далей.
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-21 19:11:46
Зноу гэты недарэка. Пра Пазняка з Навумчыкам – правільна, але ты чым лепшы, пан 15-гадовы ўпырхлік? Зянон хоць мог чагосьці баяцца , а ты хто? Баньце яго.
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-21 20:51:04
Чытайце: http://twixik.ru/my-s-suprugoj-poehali-v-parizh-bolshe-takoj-oshibki-my-nikogda-ne-sovershim/
Вось у такі жах мігранты пераўтварылі Парыж (мой сябра Зм.Колас распавядаў тое самае год 7 таму). Так што падобныя арганізацыі папросту шкодныя. Займацца трэба тым, каб упырхлікам да лепшай долі ў ЛЕПШЫМ ВЫПАДКУ дапамагаць даць рады па месцы пражывання. Плюс у Беларусі, дзякуй богу, праблема не настолькі актуальная. Здаецца, звычайныя грантасмокі. Магу памыляцца, але вельмі ўстойлівае ўражанне.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-22 10:24:03
В Париже был 3 раза. Впервые в 1993 с семьей на автобусе в туре из Минска. Впечатляющая была поездка, и, вернувшись домой, целый месяц ее обсуждали. До сих пор в памяти там-сям лежащие / спящие эмигранты-мусульмане, которых видел тогда в Париже. Кто и что им может помочь в их само эмиграции? Никто и ничто. Тем более не французская фирма-консультант, делающая на них деньги.
В Германии был много раз и там подобные проблемы эмигрантов. Второй раз ездил в Париж на машине немцев-приятелей из Германии, а третий раз был в Париже на своей машине из Минска.
Читать российский сайт о Франции тоже самое, что окунуться в росс пропаганду - ничего там о загранице путного быть не может. Не понимать этого может только чел, который до сих пор наивно верит о существовании "стюардессы по имени Жанна", у которой перед выборами 1994 Лукашенко якобы украл конфеты, не заметив в той истории обычный пиар.
Ну а выше в первых двух комментах я говорил о том, что возносить наших эмигрантов нельзя. Не за что.
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-22 11:29:37
1. Стюардесса по имени Жанна была реально, хреновые у вас источники (лукопропаганда), спросите у участников поездки в Китай, хотя бы Голубева. 2.Российские сайты, к вашему зашореному сведению, бывают разные. На этом была реальная перепечатка из чешского журнала. И о кошмарной ситуации с иммигрантами говорят все, кто последние годы бывает в Париже. К примеру, в метро - вообще одни чёрные (дешёвый транспорт, а можно и на халяву через турникет проскочить)
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-22 12:25:33
А я и не утверждал нигде, что самолеты летают без стюардесс. Без них в самолетах никак: вино некому принести, сок или конфеты на закусь… Я говорил о потешной пиар-истории, которую придумали для нас тогдашние пиар-технологи перед выборами 1994, рассказав нам по БТ байку о том, как Лукашенко перед выборами в самолете украл конфеты у "стюардессы по имени Жанна". Потешность этой истории в том, что некоторые наивные змагары по сей день верят в эту сказку. То есть тогдашний пиар удался на славу.
Ну а про эмигрантов-мусульман в Париже я рассказал выше - лежали / спали на асфальте и в подземных переходах, да и везде, где нас туристов водили по Парижу. В Чехии не был. Но Чехию люблю.

Каментаваць