Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

103 музыкi з 7 краін адначасова выступяць на сцэне «Класікі каля Ратушы з velcom»

19 жніўня фестываль «Класіка каля ратушы з velcom» працягнецца выступленнем міжнароднага аркестра I, Culture Orchestra.

Таленавітыя маладыя музыкi з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Польшчы і Украіны, якія прайшлі строгі адбор з некалькіх сотняў кандыдатаў, пад кіраўніцтвам маэстра Андрэя Барэйка прадэманструюць галоўную ідэю канцэрта, адлюстраваную ў яго назве, — «Класіка без межаў».

Упершыню фестывальная сцэна «Класікі каля Ратушы з velcom» будзе прымаць такую колькасць выступоўцаў адначасова: у склад I, Culture Orchestra ўваходзяць 103 музыкi. Для таго, каб гэта выступленне стала магчымым, арганізатарам прыйшлося павялічыць прастору сцэны ў два разы..

Выступам на фестывалі «Класіка каля Ратушы з velcom» I, Culture Orchestra адкрые сваё 7-е канцэртнае турнэ пад назвай «Шчырыя эмоцыі натхняюць». Арганізатарамі канцэрта выступілі Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскі Інстытут у Мінску пры генеральнай падтрымцы кампаніі velcom.

I, Culture Orchestra быў створаны ў 2011 годзе па ініцыятыве Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве як сімвал пабудовы мастоў паміж рознымі краінамі без культурных ці палітычных падзелаў. Калектыў выступаў у такіх знакамітых канцэртных залах, як Берлінская філармонія, Каралеўская кансерваторыя ў Брусэлі, Каралеўскі фестывальны зала (Royal Festival Hall) у Лондане, Тэатр Рэал (Teatro Real) у Мадрыдзе.

«Тое, што захапляе гледачоў на канцэртах маладых калектываў, што стварае унікальную магію гэтых выступленняў, — гэта ні з чым не параўнальныя моцныя эмоцыі. Маладыя музыкi дораць гледачам не толькі сваё майстэрства, але і непрыхаваную радасць ад гульні, усхваляваныя слёзы ў адказ на авацыі. Гэта і знайшло адлюстраванне ў назве турнэ. Эмоцыі і ўражанні артыстаў, пачынаючы з першых праслухваньняў, і сканчаючы сумеснымі выступамі на канцэртах, і з'яўляюцца яго галоўнымі складнікамі - матывацыяй для музыкаў і натхненнем для гледачоў. Яны будуюць адносіны, якія працягваюцца значна даўжэй, чым канцэртны тур», — адзначае дырэктар I, Culture Orchestra Эва Богуш-Мур.

У гэтым годзе аркестрам кіруе дырыжор з сусветным імем Андрэй Барэйка, выдатны музыкант з вялікім сімфанічным рэпертуарам, які з задавальненнем прапагандуе і менш вядомыя творы. Канцэрт «Класіка без межаў" у рамках фестывалю «Класіка каля ратушы з velcom» стане дэбютным выступленнем калектыву перад беларускай публікай пад кіраўніцтвам маэстра. Для слухачоў прагучаць «Фантастычная сімфонія» Гектара Берліёза і «Мазур» з оперы Станіслава Манюшкі «Страшны двор».

«Класічныя кампазітары і музыканты сваім жыццём і творчасцю шмат разоў даказвалі ўмоўнасць межаў, якiя ствараюцца людзьмі. Гэты канцэрт, як і фестываль «Класіка каля Ратушы з velcom» у цэлым, дэманструе культурнае адзінства. І нам прыемна быць часткай гэтай падзеі, бо звязваць людзей адзін з адным — галоўная місія нашай кампаніі», — адзначае начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў.

Канцэрт, які сабраў рэкорднуя колькасць удзельнікаў у гэтым сезоне фестывалю «Класіка каля Ратушы з velcom», запрашае ўсіх жадаючых скарыстацца магчымасцю пачуць цудоўныя, але нячаста выкананыя для мінскай публікі творы. Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю, па традыцыі, свабодны, а пачатак - роўна ў 20:30.

Даведка

Андрэй Барэйка нарадзіўся і атрымаў музычную адукацыю ў Ленінградзе, мае польска-рускія карані. Актыўнае развіццё міжнароднай кар'еры дырыжора пачалося з 1991 года. Кіраваў Познаньскім філарманічным аркестрам, Енскім філарманічным аркестрам, Лонданскім філарманічным аркестрам, Аркестрам філармоніі г. Лос-Анджэлес (ЗША) і інш. З 2012 г. маэстра Барэйка з'яўляецца мастацкім кіраўніком Нацыянальнага аркестра Бельгіі, а з 2014 г. - музычным дырэктарам Naples Philharmonic ць Фларыдзе (ЗША). Таксама выконвае ролю першага запрошанага дырыжора Нацыянальнага аркестра Краіны баскаў (Orquesta Sinfónica de Euskadi).

I, Culture Orchestra створаны ў 2011 г. па ініцыятыве Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве. Геаграфія ўдзельнікаў - Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Польшча, Украіна. Як адукацыйны праект, ICO дае магчымасць маладым талентам пашыраць свае творчыя гарызонты і ўдасканальваць майстэрства пад кіраўніцтвам знакамітых музыкаў з лепшых сусветных аркестраў.

 I, Culture Orchestra гэта:

● 7 канцэртных тураў

● 36 канцэртаў ● 80 000 гледачоў

● больш за 90 гадзін выступленняў

● 15 краін

● 24 горада

Каментаваць