Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

12 мінскіх маці запісалі калядны ролік «Ціхая ноч» (відэа)

12 мінскіх жанчын-маці, а таксама 29 іх дзяцей запісалі відэаролік — калыханку «Ціхая ноч», каб такім чынам павіншаваць краіну з Раством Хрыстовым.

Ролiк — першы крок да стварэння CD-альбома калыханак на беларускай мове (народных, аўтарскіх, перакладных). Дыск задумалі стварыць этна-гурт Vuraj і брэндынгавае агенцтва Fabula, паведамляе catholic.by.

«Ідэя запісаць беларускую версію сусветна вядомай “Silent Night” узнікла ў мяне гады два таму, калі я ўбачыла пераклад Наталлі Арсенневай і стала спяваць гэтую калядную песню па-беларуску сваім дзецям перад сном менавіта як калыханку — больш павольна, працяжна, свабодна, чым прынята ў большасці варыяцый», — распавяла крэатыўны дырэктар агенцтва Fabula Вольга Кашкан.

Да ўдзелу яна запрасіла сваіх сябровак — таксама маці.

«Нам хацелася паказаць не выдатную акцёрскую гульню і не крутыя рэжысёрскія штукі, а простыя, але шчымлівыя, эмоцыі, прыгажосць сямейных традыцыяў», — кажа Вольга Кашкан, дадаючы, што ёй было важна падкрэсліць: «Кожная матуля можа спяваць калыханкі».


Каментаваць