16 кастрычніка. "У пошуках ідышу" / Смiлавiчы-Бабруйск-Парычы

Вандроўка па слядах амаль зніклай цывілізацыі - культуры беларускіх габрэяў,
роднай мовай якіх стагоддзямі быў ідыш. Гэтым разам рушым на ўсход.

Разам з Алесем Астравухам - мастаком-рэстаўратарам , аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры

-   наведаем роднае мястэчка славутага мастака габрэйска-беларуска-французскай школы (сябра Амадэа Мадыльяні і Пабла Пікасо) Хаіма Суціна Смілавічы і прысвечаны яму незвычайны музей,

-  пачуем "легенды Інваліднай вуліцы" у "цудоўным, высокакультурным месцы" Бабруйску,
-  пазнаёмімся з маленькай, але бязмежна гасціннай габрэйскай абшчынай мястэчка Парычы на рацэ Бярэзіне,
-  адзначым цудоўнае габрэйскае свята Суккот у коле сапраўдных бабруйчан!

Пазнаёмімся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш.
У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуем прыгожыя песні на гэтай мове.
Будзе магчымасць спяваць разам!
Пакаштуем традыцыйныя стравы габрэйскай кухні.
Паўдзельнічаем у творчых спаборніцтвах з каштоўнымі прызамі.

Вандруйма разам!

Zol es zayn eykh voyl bakumen!

Кошт вандроўкі - 125 тыс.:
транспарт (каля 500 км);
музей-кавярня Хаіма Суціна ў Смілавічах;
экскурсіі па Смілавічах, Бабруйску, Парычах;
гарбата-кава;
пачастунак;
канцэрт.

Даведкі па тэлефоне +375 29 1802838 (Святлана)

(На выяве: Амадэа Мадыльяні. Партрэт Хаіма Суціна)
 
Каментаваць