18 сакавіка ў Мінску адбудзецца «ArtSiadziba Forum» і «Дзень ВышыМайкі»

18 сакавіка ў клубе «Loft» (вуліца Петруся Броўкі, 22) культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» ладзіць першы фестываль «ArtSiadziba Forum альбо Дзень ВышыМайкі».



Мерапрыемства невыпадкова атрымала двайную назву. Бо «ArtSiadziba Forum» — дзённая частка, якая будзе прысвечана беларускамоўнаму бізнесу і рэкламе, а таксама супрацы грамадскага і камерцыйнага сектароў у рэалізацыі сумесных нацыянальна арыентаваных праектаў у Беларусі. А «Дзень ВышыМайкі» — гэта вечаровая і начная забаўляльная музычная праграма з выступамі кавер-бэнда «Арт Сядзібы», беларускіх гуртоў і незвычайнымі дыджэй-сэтамі.

«ArtSiadziba Forum» — гэта знакавая і вельмі важная для нас падзея. На форум мы запрашаем прадстаўнікоў беларускага бізнесу, СМІ і грамадскай супольнасці, каб публічна прэзентаваць новыя праекты «Арт Сядзібы» і нашых сяброў, а таксама знайсці партнёраў і спонсараў для іх рэалізацыі.

Пачатак першай часткі 18 сакавіка (пятніца) а 15.00, клуб «Loft» (вуліца П. Броўкі, 22).

У 18-30 распачнецца відэаблок «Мінскія зубры» — марафон беларускамоўнай відэа-рэкламы, створанай у Беларусі за апошняе 10-цігоддзе. У гэты час паралельна будзе адбывацца кулуарнае абмеркаванне выступаў і фуршэт. Паралельна з «Мінскімі зубрамі» пачнецца падрыхтоўка да пачатку «Дня ВышыМайкі».

19.00 – 02.00:

— выступ кавер-бэнду «Арт Сядзібы» з айчыннымі і замежнымі хітамі па-беларуску;
— шалёныя выступы гуртоў «Амплітуда смеласці»«Čas Łajna»«Amaroka»,
— конкурсы і забавы ад вядучага Аляксея Сапрыкіна.

Далей да 02.00 дыскатэка з выступам гурта «Martin S.» і дыджэйскі сэт ад хіп-хоп артыста Vinsent’а.

Кошт уваходу, а таксама іншыя дэталі імпрэзы можна даведацца тут.

Каментаваць