19 лістапада — прэзентацыя чарговай кнігі Аляксандра Тамковіча

Аляксандр Тамковіч у супрацоўніцтве з Міжнародным кансорцыюмам "Еўрабеларусь” і Беларускай асацыяцыяй журналістаў запрашаюць на прэзентацыю кнігі "Найноўшая гісторыя ў асобах"



700 старонак тэксту і ўнікальных фатаграфій з сямейных архіваў... Кніга складаецца з біяграфічных нарысаў, размоваў, эсэ пра жыццёвыя лесы і погляды 100 выбітных людзей беларускай сучаснасці, сярод якіх – пісьменнікі і паэты, мастакі, навукоўцы, філосафы, палітычныя і грамадскія дзеячы.  “Найноўшая гісторыя ў асобах “ — па сутнасці, гэта мастацкая энцыклапедыя сучаснай Беларусі.

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА Ў ГАЛЕРЭІ  СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА "Ў"  (ПРАСПЕКТ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ 37А) 19 ЛІСТАПАДА Ў 17.00.

У імпрэзе бяруць удзел героі кнігі — вядомыя культурныя, грамадскія і палітычныя дзеячы. Вядзе прэзентацыю — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Рады будзем бачыць!

Каментаваць