20 і 21 чэрвеня — рagan folk metal фэстываль "КУПАЛЬСКАЕ КОЛА"

20 і 21 чэрвеня ў музейным комплексе “Дудуткі” адбудзецца двухдзённае свята для аматараў айчыннага pagan folk metal і этна-культуры — “Купальскае кола”



Фэст будзе падзелены на некалькі пляцовак:

1. Музычная пляцоўка
Арганізатары абяцаюць выступ больш за 30 гуртоў з Беларусі, Польшчы, Украіны і іншых краінаў.
Будуць прадстаўленыя такія жанры як pagan, folk, metal.

2. Кірмаш майстроў
Тут можна будзе набыць розныя этна сувеніры ці прыняць удзел у майстар-класах па розных народных рамёствах.

3. Гульнёвая пряцоўка
Тут можна будзе ўзяць удзел у купальскіх традыцыйных гульнях, альбо згуляць у футболвалейбол.
 

4. Этна-пляцоўка
Тут будуць праводзіцца традыцыйныя абрады святкавання Купалля.
 

5. Карчма
Можна будзе пакаштаваць розныя беларускія традыцыйныя стравы, узяць удзел у кулінарных майстар класах.
 

6. Навуковая пляцоўка
Тут будуць праходзіць канферэнцыі, семінары і круглыя сталы.
 

Чаму варта ісці?
Акунуцца ў энэргетыку свайго роднага этнаса, даведацца  новае пра сваю культуру, паслухаць добрую музыку і сустрэць Купалле — па аднаму можна яшчэ як-небудзь для сябе арганізаваць, але разам гэта магчыма пабачыць толькі на Купальскім Коле.
 

Як дабрацца?
Будзе арганізаваны бясплатны трансфер для ўдзельнікаў фэсту. Уся інфармацыя ў суполцы мерапрыемства УК https://vk.com/kupalskajekola
 

Колькі каштуе?
Кошт — 100 тыс. рублёў дзень. Дзецям дашкольнага ўзросту — бясплатна.

Паводле прэс-рэліза.

Каментаваць