24 гады таму не стала Алеся Адамовіча

Cпоўнілася 24 гады, як з намі не стала Алеся Адамовіча — чалавека, пісьменніка, кінасцэнарыста, вучонага і — грамадзяніна, што ўпершыню сказаў планеце праўду пра Чарнобыль.


Віталь Сямашка сустрэўся з дачкой пісьменніка — Наталляй Адамовіч, якая 20 гадоў займаецца збіраннем архіваў таты, выданнем кніг, стварэннем выстаў.



А таксама з Юрыем Цыбіным — паэтам, прадусарам, выдаўцом больш за 250 кніг, СD-DVD-дыскаў беларускіх аўтараў ды выканаўцаў. Ён жа выдаў і кнігу Алеся Адамовіча “Имя сей звезде Чернобыль…» Сёння можна сказаць і пра тое, што фінансавую падтрымку ў яе выданні аказаў Анатоль Чубайс.

Заўжды лічыў мацнейшым за нашумелы на планеце фільм “Спісак Шындлера” Стывена Спілберга, што ўзяў“Оскары”, нашае кіно — на беларускай глебе зробленае пра жахі другой сусветнай “Ідзі і глядзі” Элема Клімава. Стужку паводле ідэі і сцэнарыя Вялікага Беларуса — Алеся Адамовіча. Пра якога яго сябар і паплечнік Васіль Быкаў, сказаў: “Алесь Адамовіч увасабляе ў сабе генафонд нашай гаротнай і ўзвышанай нацыі”.



Дарэчы, у Калодзішчах, пад Мінскам, вуліца Алеся Адамовіча з’явілася на гады раней, чым на яго малой Радзіме — у вёсцы Конюхі, што на Капыльшчыне. Пасялковы савет падтрымаў прапанову прадпрымальнікаў, якія на агульным ходзе ўладальнікаў пабудаваных там катэджаў, бадай, аднагалосна прынялі рашэнне пад чыім імем жыць — самым і нашчадкам. Дагэтуль у пасёлку ўжо існавалі вуліцы Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы, Максіма Танка, Пятра Машэрава, Пятруся Броўкі.



Паводле www.racyja.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць